Аб’ява пра страйк супрацоўнікаў прагучала на “Новым радыё” каля 8-й гадзіны раніцы: музычную праграму раптоўна перарваў мужчынскі голас, які паведаміў пра страйк. Прычынай абвясьцілі ціск кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў. Таксама прагучаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай абараніць супрацоўнікаў радыё. Далей зноў загучала музыка, якая прыпыняецца толькі кароткай рэклямай.
Сёньня ў эфіры “Новага радыё” гэтак і не зьявіліся звычайныя штогадзінныя выпускі навінаў. Ці азначае гэта, што на радыёстанцыі сапраўды страйкуюць?
Больш у эфір ніхто не выходзіў, і пакуль не вядомае прозьвішча супрацоўніка, які зрабіў абвестку пра страйк. Ірына Каганец, прэсавая сакратарка Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у першай палове дня ў камэнтары для агенцтва “БелаПАН” паведаміла, што “інцыдэнт адбыўся пры дапамозе гукаапэратара” і назвала страйк “жартам”. Аднак пазьней Ірына Каганец ад камэнтару ўвогуле адмовілася.
(Каганец: ) “Ніякай сытуацыі няма. У мяне камэнтару таксама няма”.
Тэлефоны кіраўнікоў станцыі з раніцы маўчаць, а шараговыя супрацоўнікі адмаўляюцца камэнтаваць падзею.
Што вядома пра “Новае радыё”? Гэтая радыёстанцыя гучыць на FM-хвалях, у эфіры яна больш за два гады. Заснаваная Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пасьля таго, як яе ўзначаліў Леанід Козік. Радыё спэцыялізуецца на праграмах папулярнай музыкі, у блёках навінаў пераважае інфармацыя зь дзяржаўных крыніцаў. Назіральнікі згадваюць, што “Новае радыё” першае сярод FM-станцыяў атрымала папярэджаньне Міністэрства інфармацыі за невыкананьне 75%-га ліміту на беларускую музыку.
Паводле былога рэдактара прафсаюзнай газэты “Беларускі час” Аляксандра Старыкевіча, праблемы на “Новым радыё” даўнія.
(Старыкевіч: ) “Наколькі я ведаю, на гэтым радыё канфлікты пэрыядычна ўзьнікаюць. Там ужо былі звальненьні супрацоўнікаў”.
Іншыя крыніцы паведамляюць, што на радыёстанцыі часта затрымлівалі выплату заробкаў. А былы кіраўнік рэспубліканскага прафсаюзу працаўнікоў сельскай гаспадаркі Аляксандар Ярашук не выключае, што прычыны канфлікту на “Новым радыё” — ня толькі матэрыяльныя.
(Ярашук: ) “Магчыма, у такія ўмовы журналістаў радыё паставілі. Гэта ня дзіва, калі суцэльны валюнтарызм пануе ў Фэдэрацыі, кіраўніцтва якой старанна капіюе стыль палітычнага кіраўніцтва краіны”.