Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску, Бабруйску і Наваполацку працягваюцца галадоўкі


Вячаслаў Кулік, Менск Ужо больш за 20 вернікаў удзельнічаюць у галадоўцы-пасьце ў будынку эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”, што ў менскім мікрараёне “Сухарава”. Удзельнікі акцыі пратэсту заяўляюць, што не аддадуць будынак храму ўладам.

Сёмыя суткі трымае галадоўку пратэсту ў Бабруйску актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая. Яна патрабуе спыніць дыскрымінацыю сяброў незалежнага прафсаюзу на “Белшыне” і зарэгістраваць першасную арганізацыю БНП на прадпрыемстве. У Наваполацку шосты дзень галадае на знак салідарнасьці з палітвязьням Аляксандрам Казуліным сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры Радыё Свабода і чытайце на сайце ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG