Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Красоўскага дапытваюць. Сябры выказваюць салідарнасьць (фота)


Радыё Свабода Жодзінскага моладзевага актывіста затрымалі паводле падазрэньня ў датычнасьці да віцебскіх выбухаў 14 і 22 верасьня 2005 году.

Як і ў дзень затрыманьня, 5 кастрычніка, дапытвае Паўла Красоўскага сьледчая Вікторыя Шаварноўская. Яна абвясьціла адвакатам падазраванага, спадарам Паўлу Сапелку і Вячаславу Праскаловічу, што пасьля гэтага допыту Паўла Красоўскага дапытае старшы сьледчы ў асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Аляксандар Рассолька. Ён жа мусіць пастанавіць, ці адпусьцяць затрыманага, ці ён будзе чакаць наступных сьледчых дзеяньняў пад вартай у Віцебску.

Нагадаем, што з 5 кастрычніка Павал Красоўскі знаходзіўся ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Ягоная маці, спадарыня Тамара, прывезла яму перадачу, аднак дазволіць яе перадаць таксама можа толькі сьледчы — спадар Рассолька.

Падтрымаць Паўла прыехалі ягоныя блізкія: нявеста Дар’я й сябры Сяржук Гудзілін з Жодзіна, Яраслаў Берніковіч з Глыбокага, кіраўнік віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў, маці вядомага моладзевага палітыка Паўла Севярынца спадарыня Тацяна. Усе яны цяпер чакаюць на ганку аддзелу ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю вырашэньня лёсу моладзевага актывіста.

Фота:



Сябры Паўла Красоўскага і маці Севярынца Тацяна











Сяржук Гудзілін чакае зьвестак пра Паўла Красоўскага











Сяржук Гудзілін і Тацяна Севярынец





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG