Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: "Беларусу лепей жыць у Беларусі"


Радыё Свабода Беларусы жывуць у шмат якіх краінах. Дзе беларусам жывецца добра? Апытаньне жыхароў Полацку.

(Спадарыня: ) “За мяжой жыць лепей! Там паважаюць нас, інвалідаў. А тут – ці ты кульгавы, ці ты бязногі – валяйся. Во як! Там, ведаеце, лепей. Там пэнсіянэры ідуць на пэнсію, атрымліваюць ладныя грошы і могуць ехаць адпачываць”.

(Спадарыня: ) “Вядома, лепей за ўсё на Радзіме. Я сама беларуска, тут нарадзілася, вырасла, тут нарадзіліся і вырасьлі мае дзеці, цяпер вось унукі. І я не зьбіраюся нікуды зьяжджаць”.

(Спадарыня: ) “У мяне сяброўка зьехала ў Амэрыку, у Лос-Анджэлес. Яна задаволена. Ёй там усё падабаецца: і амэрыканскі лад жыцьця, і адносіны між людзьмі. І вяртацца не зьбіраецца”.

(Спадарыня: ) “Ведаеце, ёсьць такая прымаўка: добра там, дзе нас няма. Таму будзем жыць там, дзе вырасьлі, дзе жывем. І нашыя дзеці, спадзяюся, таксама будуць жыць тут”.

(Спадарыня: ) “Лепш за наш Полацак – няма нічога ў сьвеце. Вось і мая бабуля тое ж казала. Яна пражыла 95 гадоў, і шмат дзе бывала. І казала: лепей ад Полацку нічога няма. Хаця ён тады, па вайне, быў увесь зруйнаваны”.

(Спадарыня: ) “Я асабіста ня ведаю – як яно там, жыць за мяжой. Я толькі ведаю – як там добра адпачываць. Адна мая сяброўка выйшла нядаўна замуж за іншаземца і зьехала за мяжу. І калі прыяжджала і распавядала за жыцьцё, усе разам казалі: “Ой, як табе добра, якая ты шчасьлівая!” І ні ў кога не нарадзілася думка спытаць: ці падабаецца табе той мужчына, ці кахаеш ты яго? Не, галоўнае – падацца туды, за мяжу”.

(Спадар: ) “Беларусу лепей жыць у Беларусі. Дый любому чалавеку лепей жыць на Радзіме”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што мы не заўсёды правільна глядзім тэлевізар. Нібыта замежжа – гэта ўсё! Ну а колькі фільмаў паказваюць – як там прыніжаюць чалавека, і зьнішчаюць, груба кажучы”.

(Спадар: ) “Беларусы, я лічу, нічым ня горш і нічым ня лепш ад усіх іншых людзей. І таму ім належыць жыць там, дзе ў іх ёсьць праца, дзе ім па-кайфу, дзе ім добра”.

(Спадарыня: ) “Спытайце пра гэта тую няшчасную сірату, якую вярнулі з Італіі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG