Сябра сталага складу Каардынацыйнай рады дзеля транзыту ўлады, ІТ-прадпрымальнік Максім Баграцоў паехаў у ЗША, дзе жывуць яго дзеці
7 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «гвалт над міліцыяй» у дачыненьні да 17-гадовага Мікіты Залатарова. У лютым ён быў асуджаны на пяць гадоў за «масавыя беспарадкі». У падлетка эпілепсія. Сёньня на судзе ён заявіў, што яго працягваюць біць у СІЗА.
7 ліпеня 2000 году зьнік беларускі журналіст, супрацоўнік Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал) Дзьмітры Завадзкі. На момант зьнікненьня яму было 27 гадоў
Суд Бярэзанскага раёну Менскай вобласьці на выязным пасяджэньні ў Бярэзінскім РАУС 7 ліпеня пастанавіў арыштаваць былога палітвязьня Паўла Вінаградава на 15 сутак, паведаміла БелаПАН яго жонка Сьвятлана Вінаградава.
Генэральная пракуратура Латвіі адмовіла Беларусі ў экстрадыцыі былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, экс-дыплямата і дырэктара Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы, паведамляе латвійскі партал tvnet.lv са спасылкай на інфармагенцтва LETA.
Паездка Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША заплянаваная на ліпень. У інтэрвію Свабодзе яна расказала пры мэты гэтага візыту, ацаніла рэакцыю Менску на новы статус яе офіса як афіцыйнага прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні і падзялілася навінамі ад свайго мужа-палітвязьня.
Шматдзетную маці Вольгу Залатар 7 ліпеня зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню «Навінкі», што пад Менскам.
У якім статусе сам Раман Пратасевіч і хто кантралюе яго новы твітэр-акаўнт — дакладна невядома, фармальна ён пад хатнім арыштам.
Ягору Цюлькову з Асіповічаў 17 гадоў. Ягоная маці жыве ў Беларусі, тата — у Расеі. Сам падлетак — ва Ўкраіне, куды ўцёк ад крымінальнага перасьледу. «Адзін цяпер у чужой краіне, але ў Беларусь я вяртацца не хачу», — кажа Ягор.
Міжнародная некамэрцыйная арганізацыя IREX, якая займаецца дасьледаваньнямі і абменамі, ацаніла працу і праблемы СМІ ў Беларусі ў 2020 годзе.
«Роскомнадзор» заблякаваў базаваны ў Эстоніі сайт пра марыйцаў і фіна-вугорскія народы MariUver. Пра гэта паведамляецца у групе сайта ў Фэйсбуку.
З канца красавіка 2021 году паведамленьні афіцыйнага Менску і Вільні аб сытуацыі на беларуска-літоўскай мяжы моцна адрозьніваюцца.
31-гадовы Кірыла Бародзіч разам з грамадзянскай жонкай Станіславай Цярэнцьевай былі вымушаны ўцякаць за мяжу.
Швейцарыя пашырыла свае санкцыі супраць Беларусі, заявіў у сераду ўрад краіны. Пра гэта інфармуе агенцтва Reuters.
Амбасада Беларусі накіравала Міністэрству замежных спраў Украіны ноту, у якой заявіла пра недастатковыя захады бясьпекі дыпляматычнага прадстаўніцтва.
За адмову прызнавацца ў «экстрэмізьме» фігуранта «справы Аўтуховіча», інваліда 2-й групы Ўладзімера Гундара накіравалі ў карцар, дзе ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.
Рашэньне ўраду мае зацьвердзіць Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Яно прадуглеждвае забарону 52 асобе з атачэньня Лукашэнкі на ўезд ва Ўкраіну.
Эканамічны суд Менска 6 і 7 ліпеня разглядаў скаргу на дзеяньні камісіі, якая вынесла экспэртнае заключэньне аб прызнаньні прадукцыі партала Tut.by і сацсетак выданьня экстрэмісцкімі.
24-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Паўла Рабешку 3 ліпеня затрымалі беларускія сілавікі. МЗС Украіны паведаміў аб вызваленьні хлопца.
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава этапавалі са сьледчага ізалятара ў Віцебскую вобласьць.
7 ліпеня з ініцыятывы грамадзкіх арганізацыяў і рухаў упершыню адзначаецца Дзень беларускай культуры. Дата зьвязаная з імёнамі выбітных нараджэнцаў Беларусі, у ліку якіх Янка Купала, Марк Шагал, магчыма, Ян Чачот.
Ці прывядуць міжнародныя санкцыі да выхаду палітвязьняў і іншых зьменаў у Беларусі? Як доўга рэжым Лукашэнкі можа існаваць пры санкцыях? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.
Сёньня адвакат Інэса Аленская наведала палітыка Рыгора Кастусёва ў шпітальнай камэры ў СІЗА-1, куды старшыню Партыі БНФ тэрмінова перавялі з СІЗА КДБ 2 ліпеня
Сёньня памёр актор менскага тэатру імя Горкага Ігар Андрэеў , яму было 69 гадоў
Паводле Вячаслава Барка, гарадоцкі пракурор у нядзелю, 4 ліпеня, выдаў санкцыі на агляд касьцёла і жытла ксяндза
Гісторыя «маскоўскага лялькавода» беларускіх пратэстаў.
6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі прысуд яшчэ 10 фігурантам «пінскай справы».
Сваімі дзеяньнямі ГУБАЗіК і іншыя сілавыя органы парушылі шэраг законаў і нормаў як беларускіх, так і міжнародных.
За чэрвень у Беларусі па пратэстных артыкулах судзілі мінімум 119 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Міжнародны тыдзень беларускай культуры праходзіць з 5 па 11 ліпеня.
На днях стане вядомая дата апэляцыйнага суду па скарзе палітвязьня Паўла Севярынца. Сам суд і перавод у калонію мусіць адбыцца цягам наступных месяцаў.
5 ліпеня на сустрэчу з палітзьняволенай трапіла адвакатка. Яна паведаміла, што Рабкова істотна схуднела за кратамі, але трымаецца бадзёра. Таксама стала вядома, што Рабкова страчвала прытомнасьць у турме.
У сваім камэнтары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэклямы на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні адсутнасьцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў
У працэсе над актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком абвясьцілі перапынак.
На суворы прысуд Віктару Бабарыку адрэагавалі беларускія праваабаронцы, Сьвятлана Ціханоўская і замежныя амбасады.
Палітвязень Віктар Бабарыка выступіў падчас працэсу ў справе «Белгазпрамбанку» ў Вярхоўным судзе двойчы — 6 красавіка і, з апошнім словам, 28 чэрвеня.
З апошнім словам Віктар Бабарыка выступіў 28 чэрвеня і сказаў, што не зьдзяйсьняў ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў і яму ня сорамна перад дзецьмі, калегамі і паплечнікамі.
Амэрыканскі рэжысэр Олівэр Стоўн зьняў васьмігадзінны дакумэнтальны фільм пра першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева пад назвай «Qazaq. Гісторыя Залатога чалавека». Пра гэта Стоўн абвясьціў на сваіх старонках у сацсетках, апублікаваўшы дзьвюххвілінны трэйлер карціны.
Фэльчарцы хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі ў муай-тай Анастасіі Калашнікавай не працягнулі кантракт. Пра сьпісы на звальненьне, падыход «ну вы же сами всё понимаете» і недахоп кадраў у мэдыцыне Анастасія Калашнікава расказала Свабодзе.
Заслужаная артыстка Беларусі, беларуская і расейская сьпявачка і грамадзкая дзяячка Анжаліка Агурбаш у эфіры Свабоды Premium пракамэнтавала выстаўленыя ёй у Беларусі абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Экспэртку Тацяну Кузіну затрымалі 29 чэрвеня ў менскім аэрапорце і зьмясьцілі ў СІЗА № 1. Яна выкладала ў ЭГУ, распрацавала Канцэпцыю рэформы дзяржкіраваньня.
У магілёўскім сьледчым ізалятары ўжо тры месяцы трымаюць жыхара Асіповічаў Ільлю Дубскага. Сваякам вядома, што яго абвінавачваюць па двух артыкулах: першай частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці») і 359-м артыкуле («акт тэрарызму ў дачыненьні да дзяржаўнага дзеяча»).
Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
Пасьля ператрусу ў кватэры быў затрыманы грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў.
20-гадовая жыхарка Менску Кацярына Брагінец гуляла за футбольны клюб «Мінск», потым — за «Інфініці». Яе схапілі на Дзень Волі 25 сакавіка, далі 30 сутак. Пасьля распачалі крымінальную справу — нібыта за падробку дакумэнтаў.
У сэрвісе для стварэньня і прагляду кароткіх відэа TikTok стала папулярным відэа, на якім дзяўчына, раней асуджаная па арт. 23.34 старога КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»), атрымлівае дыплём у вышыванцы і пры гэтым ня цісьне руку дэкану.
Пасьля месяца адміністрацыйнага арышту аўтар самага папулярнага відэаблогу пра беларускі футбол застаўся за кратамі. Яму пагражае крымінальны артыкул.
Пра стан палітзьняволенай Юліі Чарняўскай парталу Тut.by паведаміў яе адвакат.
Зьміцер Салаўёў шукае іншых пацярпелых ад тых самых супрацоўнікаў.
Загрузіць яшчэ