Паведамленьняў пра тое, ці цікавіліся супрацуоўнікі амбасады лёсам грамадзяніна Расеі Дзьмітрыя Папова, мадэратара сацыяльных сетак «Страна для жизни», якога судзяць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, няма.
У пратакол вобшуку ўнесьлі і дзіцячую цацку – парсючка, у якога быў бела-чырвоны парашут.
Традыцыйны «Купалаў фэст» адзначылі ў радашкавіцкім касьцёле 11 ліпеня. Падчас яго арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, перадае Catholic.by.
Тэрмін утрыманьня пад вартай падоўжаны на адзін месяц.
У гомельскім СІЗА працягваюць судзіць фігурантаў «справы Ціханоўскага». Сярод іх — вядомы блогер Уладзімер Цыгановіч (youtube-канал «МозгOn»).
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Чацьвёра супрацоўнікаў найстарэйшага беларускага выданьня «Наша ніва» застаюцца на Акрэсьціна. Тым часам каманда «Нашай нівы» рыхтуецца запусьціць новы сайт пад старой назвай.
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай рады культуры і прадусара сьпявачкі Маргарыты Ляўчук.
Жыхарку Наваградка Ірыну Трафімік асудзілі, бо яна ўзяла ў рукі бел-чырвона-белы сьцяг, калі яе папрасіў міліцыянт. Прысуд вынес суд Дзятлаўскага раёну 8 ліпеня.
Журналіста-фрылансэра Зьмітра Лупача вызвалілі зь ізалятара часовага ўтрыманьня ў Глыбокім пасьля трох дзён зьняволеньня. Яму пагражае да 5 гадоў калёніі за «распальваньне варожасьці».
9 ліпеня Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі (НАК) абвясьціў канчатковы склад атлетаў, якія выправяцца на Алімпіяду ў Токіё. Глядзім, хто з атлетаў, якія выступілі супраць гвалту сілавікоў і сфальсыфікаваных выбараў, трапіў у склад афіцыйнай дэлегацыі Беларусі.
У кубінскай сталіцы Гаване і шэрагу іншых гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць камуністычнага ўраду краіны, піша ВВС.
Усяго літоўскія памежнікі з пачатку 2021 года затрымалі 1 676 мігрантаў, паведамляе Памежная служба Літвы. Гэта ў 20 разоў болей, чым за ўвесь папярэдні год.
Палітзьняволены Віктар Бабарыка ня мае права на абскарджваньне свайго выраку, бо яго вынес Вярхоўны суд.
Акаунт у сацыяльнай сетцы Twitter, нядаўна адкрыты на імя Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, па стане на 12 ліпеня заблякаваны.
Праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня быў вызвалены віцебскі журналіст-фрылансэр Віталь Скрыль, паведаміла БАЖ.
Супрацоўнікі «Нашай нівы» — галоўны рэдактар сайту nn.by Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэй Скурко і бухгальтар Вольга Раковіч — не адпушчаныя на волю праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня
Аналіз транзытнага міграцыйнага патоку зь Беларусі ў Літву апублікаваў партал Delfi.
Тры месяцы знаходзіцца за кратамі палітоляг Аляксандар Фядута, якога абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ці ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Сёлета экспэртная камісія прызнала «экстрэмісцкай» кнігу рэдактара «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука і філёзафа Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя». Гэта збор гутарак зь вядомымі людзьмі, якіх запрашалі ў эфір падзяліцца думкамі аб каштоўнасьцях беларускага этнасу.
Стася Міронцава піша пра пярэстыя аблокі, Даніла Ганчароў — пра сьвінцовы колер неба, а Дзьмітры Цімашэнка — пра марскую капусту. Свабода працягвае публікаваць натхняльныя словы зь лістоў палітвязьняў.
Што адбываецца з свойскімі жывёламі, калі іх гаспадары вымушаныя тэрмінова пакінуць краіну праз пагрозу арышту і палітычны перасьлед? Сабралі шчасьлівыя і нешчасьлівыя гісторыі пра тое, што стала з хатнімі гадаванцамі пасьля вымушанай эміграцыі іх гаспадароў.
Сьледчы вярнуў асабістыя рэчы памерлага ў шклоўскай калёніі Вітольда Ашурка, але сярод іх няма дзёньніка, які вёў палітвязень.
Чаму гісторыя пра піянэрскі лягер так нагадвае цяперашнюю Беларусь
Я напісала, што бібліятэкі будуць толькі ў турмах, бо ўсе прыстойныя людзі будуць сядзець. Наступныя дзевяць гадоў я лічыла гэты свой учынак праявай юнацкага максымалізму, але, як аказалася, амаль не памылілася.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі.
Палітвязень Ігар Лосік, якога цяпер разам з «камандай Ціханоўскага» судзяць на закрытым працэсе ў Гомлі, апісаў у лісьце, як абыходзяцца ў СІЗА-3 з палітвязьнямі.
10 ліпеня Дзяніс Урбановіч перадаў на волю праз чалавека, зь якім адбываў адміністрацыйны арышт у адной камэры, што супраць яго распачалі крымінальную справу.
У пачатку ліпеня маці Ягора Дуднікава заявіла пра пагаршэньне здароўя сына: паводле яе, у Ягора быў «нязводны галаўны боль, разьбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя атакі».
Карэспандэнтка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяна Каравянкова зьехала зь Беларусі 9 ліпеня.
Сярод затрыманых 8 ліпеня супрацоўнікаў «Нашай Нівы» — галоўны рэдактар «Нашай гісторыі», а таксама дзіцячых часопісаў «Дуда», і «Асьцярожна: дзеці!» Андрэй Дынько.
У менскіх судах працягваюць разглядаць грамадзянскія пазовы «Мінсктранса» да асуджаных палітвязьняў з патрабаваньнем кампэнсаваць шкоду за «перакрыцьцё дарог» на пратэстах.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
10 ліпеня стала вядома, што ў пятніцу таксама прайшлі ператрусы ў журналісткі з Бабруйска Марыны Маўчанавай і Анатоля Гатоўчыца з Гомля.
Пра затрыманьне 8 ліпеня паведаміў тэлеграм-канал «Боровляны ИНФО», а сёньня гэтую інфармацыю пацьвердзілі крыніцы Свабоды.
І ў Беларусі, і ў Расеі знайшлі індыйскі штам «дэльта плюс», ад якога і расейскі «Спутнік V», і кітайская вакцына Vero Cell бароняць горш. Параўналі сытуацыю ў дзьвюх краінах.
У прыватнасьці, праваабаронцам стала вядома, у чым абвінавачваюць блогера Ўладзімера Цыгановіча. Як мяркуецца, падобнае абвінавачаньне тычыцца і іншых фігурантаў справы, якая разглядаецца ў закрытым рэжыме.
У Эгіпце на 89-м годзе жыцьця памерла Джыхан Садат, удава трэцяга прэзыдэнта краіны Анвара Садата. Яе муж быў аўтарытарным кіраўніком Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі, а потым Эгіпту. Імя Джыхан зьвязваюць са значным пашырэньнем грамадзянскіх правоў жанчын у арабскім сьвеце.
«Сёньня вечарам вып’ю келіх белага, пасьля чырвонага і зноў белага», – кажа паэт і грамадзкі дзеяч Уладзімер Някляеў. 9 ліпеня яму споўнілася 75 гадоў.
Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека і беларускі Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступілі з супольнай заявай з нагоды перасьледу незалежных СМІ ў Беларусі
Выкладчыкі і супрацоўнікі Цэнтру ў пытаньнях дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША выказалі пратэст супраць арышту і чаканага суду над беларускай дасьледніцай Тацянай Кузінай.
У Гомельскім СІЗА-3 працягваецца судовы працэс па справе Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзімера Цыгановіча і Дзьмітрыя Папова.
У адміністрацыі падкрэсьліваюць, што перадача вакцын іншым краінам ажыцьцяўляецца ў інтарэсах спыненьня пандэміі ва ўсім сьвеце.
Аляксандру Івуліну прад’яўленае абвінавачваньне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Павал К. з Маладэчна адбыў 39 дзён арышту. 9 траўня ў ягоным кабрыялеце быў разгорнуты бел-чырвона-белы сьцяг. «Суткі» ён адбываў у маладачанскім ІЧУ.
Раней Зьміцер Салаўёў заявіў пра катаваньні падчас затрыманьня прадстаўнікамі ГУБАЗіКу.
Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча білі пры затрыманьні, ад чаго ён атрымаў траўму галавы.
Падрабязнасьці затрыманьня 24-гадовы грамадзянін Ўкраіны Павал Рабешка расказаў тэлеграм-каналу «Свободный Столин».
Арышт журналістаў і былых рэдактараў «Нашай нівы» Андрэя Дынько і Андрэя Скурко, а таксама дзейснага рэдактара Ягора Марціновіча — чарговы ўдар уладаў па незалежных СМІ, лічыць кіраўнік незаргістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава напісала са сьледчага ізалятару артыкул для новага праекту сваёй рэдакцыі Zerkalo.io.
Загрузіць яшчэ