Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі расейскай амбасады  наведалі затрыманых грамадзян РФ Сапегу і Дуднікава: «Скаргаў няма»


Амбасада Расеі ў Менску
Амбасада Расеі ў Менску

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам. Яе лёс абмяркоўваўся ў траўні падчас сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, потым падчас перамоваў міністраў замежных справаў Расеі і Беларусі Ўладзімера Макея і Сяргея Лаўрова. Неўзабаве яе і Пратасевіча перавялі пад хатні арышт. Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Сапега і Пратасевіч заключылі дасудовае пагадненьне са сьледзтвам, зыходзячы з чаго СК палічыў, што ім можна зьмяніць меру стрыманьня.

20-гадовы грамадзянін Расеі Ягор Дуднікаў быў затрыманы 5 траўня ў Менску. Паводле праваабаронцаў, яму выстаўлена абвінавачаньне па артыкуле аб арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі. У пачатку ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў краіне выкрылі «сьпячыя» тэрарыстычныя ячэйкі. Абʼядноўваюць удзельнікаў атрадаў самаабароны нібыта Telegram-супольнасьці дэструктыўнай скіраванасьці.

Пазьней дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што адміністратарамі радыкальных Telegram-каналаў зьяўляюцца грамадзянін Нямеччыны Хофман і расеец Дуднікаў. Пры гэтым у эфіры было паказана фота Ягора Дуднікава.

На мінулым тыдні сьледзтва адмовілася зьмяніць меру стрыманьня Ягору Дуднікаву і перавесьці яго зь СІЗА пад хатні арышт, паведаміў адвакат Антон Гашынскі.

А грамадзянін Расеі Дзьмітры Папоў, мадэратар сацыяльных сетак «Страна для жизни», якога судзяць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, просіць Пуціна пазбавіць яго расейскага грамадзянства. Пра гэта ён напісаў сваёй сястры зь СІЗА. За год яго толькі аднойчы наведаў расейскі консул са словамі: «Дзіма, ну вы самі ўсё разумееце!». Папоў лічыць гэта здрадай. Суд над ім праходзіць у Гомлі, Папова абвінавачваюць адразу паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу, яму пагражае да 15 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG