Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне вызвалілі трох раней затрыманых журналістаў, за кратамі застаюцца 29 прадстаўнікоў СМІ


Меркаваны аўтобус сілавікоў побач з офісам рэдакцыі «Наша ніва» падчас ператрусу. Менск, 8 ліпеня 2021 году.
Меркаваны аўтобус сілавікоў побач з офісам рэдакцыі «Наша ніва» падчас ператрусу. Менск, 8 ліпеня 2021 году.

Праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня быў вызвалены віцебскі журналіст-фрылансэр Віталь Скрыль, паведаміла БАЖ.

Праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня быў вызвалены віцебскі журналіст-фрылансэр Віталь Скрыль, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ён даў падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў справы. 8 ліпеня ў яго прайходзіў ператрус. Раней праваабаронцы паведамлялі, што ён праходзіць па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

У нядзелю па заканчэньні 72 гадзінаў адпусьцілі таксама рэдактара аршанскага рэгіянальнага парталу orsha.eu Ігара Казьмерчака, які падазраецца паводле артыкулу 218 КК (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці) і фрылансэра тэлеканалу «Белсат» Зьмітра Лупача (Глыбокае, затрымлівалі ў санаторыі, дзе ён адпачываў).

Паводле падлікаў БАЖ, у няволі застаюцца 29 прадстаўнікоў мэдыя.

Супрацоўнікаў «Нашай нівы» — галоўнага рэдактара сайту nn.by Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Андрэя Дынько, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко і бухгальтарку Вольгу Раковіч не адпусьцілі на волю праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня. Цягам 10 дзён ім павінны выставіць абвінавачаньне і вызначыць меру стрыманьня. Калі гэта не адбудзецца, іх мусяць адпусьціць.

Ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і ў журналістаў працягваліся два дні, 8 і 9 ліпеня, і прыпыніліся з надыходам выхадных. Пад ціскам сілавікоў былі «Наша ніва» (сайт nn.by, часопіс «Наша гісторыя»), Intex-press (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць), «Ганцавіцкі час», «Першы Рэгіён» (Івацэвічы), «Інфарм -прагулка (Лунінец), Media-Polesye (Пінск, Лунінец), orsha.eu (Орша, Віцебская вобласьць),» Брестская газета «,» Віртуальны Брэст"," Моцныя навіны «(Гомель), onliner.by. Па ўсёй Беларусі 8 ліпеня было затрымана не менш за 19 прадстаўнікоў мэдыясферы, а таксама грамадзкіх актывістаў. У зьняволеньні застаюцца прадстаўнікі «Белсату», Tut.by, «Прэс-клубу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG