25-гадовы інжынэр і выкладчык БНТУ Ціхан Восіпаў атрымаў адзін з самых жорсткіх прысудаў за пратэсты — 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
21 ліпеня трое журналістаў Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, Алесь Дашчынскі і Іна Студзінcкая застаюцца ў менскім ізалятары на Акрэсьціна. Толькі да аднаго зь іх, Алеся Дашчынскага, сёньня трапіў адвакат. Абвінавачаньні ім дагэтуль невядомыя. Допытаў не было.
Новы мост зьбіраліся адкрыць у Горадні 17 ліпеня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам. Але залева ўсё сапсавала.
Блізкі сябар Ашурка распавёў пра ўскосныя прыкметы таго, што сьмерць Вітольда не была натуральнай.
Беларускія і ўкраінскія праваабронцы заявілі аб новай вялікай хвалі міграцыі грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад перасьледу, і заклікалі ўлады Ўкраіны стварыць умовы для іхнай легалізацыі.
Былы зьняволены Максім, які адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» і выйшаў у ліпені, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання палітвязьняў і стаўленьне да іх з боку іншых арыштантаў і адміністрацыі.
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» прайшла ў аўторак, 20 ліпеня. Сьвятлана Ціханоўская на ўручэньні не прысутнічала, бо знаходзіцца зь візытам у ЗША.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
З пачатку ліпеня зарэгістравана больш за 70 выпадкаў COVID-19 сярод людзей, якія прыбылі на Алімпіяду ў той ці іншай якасьці.
20 ліпеня на 104-м годзе жыцьця памерла Эльжбэта Радзівіл, прадстаўніца роду, які стаў для Беларусі мітам магутнасьці.
Грамадзкія актывісты, сябры і калегі абвінавачаных у забойстве журналіста Паўла Шарамета ўвечары 20 ліпеня прыйшлі да будынку Міністэрства ўнутраных справаў Украіны з патрабаваньнем спыніць перасьлед людзей, якіх пратэстоўцы лічаць невінаватымі ў злачынстве.
У нядаўнім сюжэце пра мігрантаў і «жахлівае стаўленьне да іх з боку літоўскіх памежнікаў» журналісты дзяржаўнай тэлевізіі выкарысталі аднолькавае відэа двойчы і пераклалі яго па-рознаму.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміла знаёмая Студзінскай, якая атрымала інфармацыю ад яе сукамэрніцы.
Таксама праваабарончыя арганізацыі ў супольнай заяве прызналі палітвязьнямі экспэртку ў сфэры дзяржаўнага кіраваньня Тацьцяну Кузіну і рэдактарку рэсурсу «Наше мнение», палітоляга Валерыю Касцюгову.
Падчас каранавіруснага карантыну Анджэй Пачобут, які сядзіць па «польскай справе», быў у камэры-адзіночцы. Ягоных лістоў на волю не перадавалі.
Журналіста тэлеканалу «Белсат» Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня ў сувязі з крымінальнымі справамі паводле артыкулаў 293 КК «Масавыя беспарадкі» і 342 КК («Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Ягоны працэсуальны статус да гэтага моманту невядомы.
Прыватная амэрыканская кампанія Blue Origin упершыню ў сваёй гісторыі адправіла чалавека ў космас
Супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі яшчэ пра адну зьняволеную журналістку Іну Студзінскую няма.
Праваабаронцу «Вясны» Яўгенію Бабаеву затрымалі 14 ліпеня ў Менску і зьмясьцілі ў ІЧУ на 72 гадзіны. Пасьля выхаду на волю яна распавяла тэлеканалу «Дождь» пра тое, як сілавікі прапаноўвалі ёй супрацоўніцтва.
Цяперашняя Беларусь – гэта новая Спарта, у якой няма месца слабейшым.
20 ліпеня споўнілася пяць гадоў з дня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ён загінуў у Кіеве пасьля выбуху аўтамабіля, на якім ехаў раніцай на працу. Замоўцаў ягонага забойства дагэтуль не знайшлі.
Дыпляматы заклікалі да справядлівага расьсьледаваньня забойства журналіста.
Ад пачатку году па крымінальных артыкулах «за палітыку» асудзілі больш як 500 чалавек, сілавікі правялі ператрусы ў 130 журналістаў. Рэпрэсіі ў лічбах.
Згодна з рашэньнем цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту абмежавалі ўсе апэрацыі па рахунку з дня ператрусу ў офісе «Беларускай асацыяцыя журналістаў».
Жыхар Гомля Аляксей Раманаў мае інваліднасьць другой групы па анкалягічным захворваньні. У Глыбоцкай калёніі, дзе ён адбываў пакараньне за «абразу прэзыдэнта», у яго адбыўся рэцыдыў.
Гэта ня тычыцца СІЗА і вязьняў, якія чакаюць разгляду апэляцыі. У калёнію — толькі з дазволу турэмнай адміністрацыі.
Літоўская памежная служба адказала на запыт Радыё Свабода наконт паведамленьня беларускай памежнай службы аб катаваньні мігрантаў, якія перайшлі мяжу Літвы.
У Кіеве на скрыжаваньні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага, дзе пяць гадоў таму загінуў журналіст Павал Шарамет, 20 ліпеня ўшанавалі ягоную памяць.
20 ліпеня спаўняецца пяць гадоў з дня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ён загінуў у Кіеве пры выбуху аўтамабіля, на якім ехаў раніцай на працу.
Віталю Алексяёнку 30 гадоў. Родам ён з гораду Вялейка Менскай вобласьці. Цяпер ён жыве ў Бэрліне і працуе дырыгентам у розных гарадах сьвету. Музыка расказаў пра тое, як падзеі ў Беларусі памянялі яго жыцьцё і чаму мастацтва ня можа быць па-за палітыкай.
Усе яны ня выйшлі на волю пасьля 3 сутак. У чым іх вінавацяць, ніхто ня ведае. Адвакатаў да Алега і Алеся не дапускаюць, інфармацыі ад адваката Іны няма.
Мужчына адбыў 15-суткавы арышт і расказаў пра жудасныя ўмовы на Акрэсьціна, у тым ліку пра бяздомнікаў, якіх адмыслова садзяць у камэры да «палітычных».
У нядзелю вернікі царквы «Новае Жыцьцё» зноў сабраліся на паркоўцы каля свайго будынка на вуліцы Кавалёва, 72 у Менску. Будынак царквы паўгода таму забрала дзяржава.
Сярод затрыманых у пятніцу трое журналістаў Свабоды і двое — «Белсату». Дасюль невядома, у чым іх вінавацяць.
14-16 ліпеня ў Беларусі прайшлі затрыманьні, ператрусы ў офісах і кватэрах журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. 19 ліпеня рэпрэсіі прадоўжыліся. Аналітык Арцём Шрайбман тлумачыць, што гэта значыць.
Ужо 11 дзён нашаніўцы знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў невыносных умовах — безь перадач, якіх супрацоўнікі не аддаюць, без матрацаў і элемэнтарных сродкаў гігіены.
Праграма Pegasus ізраільскай кампаніі NSO Group выкарыстоўвалася для ўзлому смартфонаў, якія належаць журналістам, актывістам і кіраўнікам кампаній па ўсім сьвеце. Пра гэта пішуць Washington Post, Guardian і іншыя выданьні ў сумесным расьсьледаваньні.
14 ліпеня суд у Гомлі пакараў 17-гадовага Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, чарговым тэрмінам зьняволеньня. За «гвалт над міліцыяй» — напад на канваіраў СІЗА — суд пакараў падлетка пазбаўленьнем волі на 1,5 года. У лютым Мікіту Залатарова асудзілі на 5 гадоў за «масавыя беспарадкі».
За апошнія 10 дзён у рэдакцыях і кватэрах прадстаўнікоў СМІ правялі 63 ператрусы, з пачатку году — 107, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Судзьдзі амаль штодня выносяць палітычныя прысуды ўдзельнікам мірных акцый пратэсту ў крымінальных справах, а таксама працягваюць караць арыштамі і штрафамі ў адміністрацыйных справах.
На 87-м годзе жыцьця памёр дацкі карыкатурыст Курт Вэстэргар, чые работы з выявай прарока Мухамэда абурылі многіх мусульман і выклікалі шырокую хвалю пратэстаў.
Усяго з пачатку году на мяжы зь Беларусьсю літоўскія памежнікі затрымалі 2096 нелегальных мігрантаў.
Са жніўня 2020 году, калі ў Беларусі пачаліся акцыі пратэсту, затрыманьні журналістаў, палітычных актывістаў і проста ўдзельнікаў мірных акцый, краіны Балтыі і Польшча адкрылі гуманітарны калідор для беларускіх уцекачоў.
У галоўным праваслаўным храме Горадні — Пакроўскім саборы — будзе новы настаяцель. Протаярэя Георгія Роя перавялі ў іншую царкву.
Сотні беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі прыйшлі на сустрэчу са Сьвятланай Ціханоўскай у цэнтры Вашынгтону.
Беларусы Кіева правялі акцыю салідарнасці з суайчыньнікамі, якія застаюцца ў Беларусі і змагаюцца за лепшую будучыню.
Сутыкненьні паміж ізраільскай паліцыяй і палестынцамі ўспыхнулі ў нядзелю каля мячэці Аль-Акса ў сувязі з наведваньнем габрэямі комплексу, што ўшаноўваецца ў юдаізьме як месца двух разбураных біблейскіх храмаў.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратурыСвятлана Алексіевіч заявіла, што ня вернецца ў Беларусь, пакуль там кіруе Аляксандар Лукашэнка.
Сілавікі фактычна пакінулі галоўнага рэдактара праекта Зьмітра Салаўёва перад выбарам — або ён адключае сайт, або на яго заводзяць крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ, паведамляе БАЖ.
Загрузіць яшчэ