Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грашовы перавод палітвязьням у калёніі змогуць адпраўляць толькі сваякі


Ілюстрацыйнае фота

Гэта ня тычыцца СІЗА і вязьняў, якія чакаюць разгляду апэляцыі. У калёнію — толькі з дазволу турэмнай адміністрацыі.

Згодна са зьмяненьнямі ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе (частка 4 артыкулу 85), асуджаныя цяпер змогуць атрымліваць грашовыя пераводы не ад сваякоў толькі з дазволу адміністрацыі папраўчай установы, піша «Наша ніва». Гэта тычыцца калёній: чалавеку, які знаходзіцца, напрыклад, у СІЗА да суду ці чакае разгляду скаргі, усё яшчэ могуць накіроўваць і бандэролі, і пераводы ўсе ахвотныя.

Гэтыя зьмены набылі моц у чэрвені, але яшчэ да гэтага некалькі чалавек, якія лістуюцца з палітвязьнямі, паведамлялі, што асуджаных загадзя папярэдзілі: неўзабаве ў вас забяруць «лішнія» грошы і падтрымку ад «чужых» людзей.

Адпраўленыя пасьля ўступленьня зьменаў у сілу пераводы вяртаюцца назад людзям, якія іх дасылалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG