Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады замарозілі апэрацыі па рахунку БАЖ


Ператрус у офісе БАЖ у лютым 2021 году

Згодна з рашэньнем цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту абмежавалі ўсе апэрацыі па рахунку з дня ператрусу ў офісе «Беларускай асацыяцыя журналістаў».

Паводле зьвестак арганізацыі, замарозілі ня толькі плацяжы, але і папаўненьне рахунку.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе ўсім, хто падтрымлівае нашу арганізацыю і ўсю праўдзівую журналістыку гэтымі складанымі днямі. Будзем разам!», — напісала БАЖ у сваім тэлеграм-канале 20 ліпеня.

Гэта ня першы выпадак арышту рахункаў арганізацый за апошнія дні. Учора, 19 ліпеня, стала вядома, што на падставе рашэньня Сьледчага камітэту накладзены арышт таксама на рахункі Беларускага ПЭН-цэнтру і дабрачыннай плятформы «Имена».

14 ліпеня ў офісе БАЖ прайшоў ператрус без прысутнасьці прадстаўнікоў арганізацыі. Сілавікі выламалі дзьверы, правялі вобшук і апячаталі офіс. У выніку супрацоўнікі арганізацыі ня мелі доступу да пячаткі і статутных дакумэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG