Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары Алімпіяды ў Токіё ня выключылі адмены Гульняў у апошні момант


З пачатку ліпеня зарэгістравана больш за 70 выпадкаў COVID-19 сярод людзей, якія прыбылі на Алімпіяду ў той ці іншай якасьці.

Алімпіяда ў Токіё павінна адкрыцца праз два дні, але кіраўнік аргкамітэту ня выключыў магчымасьці яе адмены ў апошні момант, калі колькасьць выпадкаў COVID-19 сярод спартоўцаў будзе расьці і далей. Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі».

Тасіра Муто заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што ён сочыць за дынамікай захворваньня, улічваючы, што з 1 ліпеня зарэгістраваны 71 выпадак COVID-19 сярод людзей, акрэдытаваных для ўдзелу ў Гульнях у рознай якасьці.

«Мы працягнем абмеркаваньне, калі будзе ўсплёск новых выпадкаў, — сказаў Муто. — На цяперашні момант колькасьць выпадкаў можа вырасьці ці зьнізіцца, так што мы падумаем, што нам рабіць, калі такая сытуацыя ўзьнікне».

Аднак прадстаўнік Алімпіяды ў Токіё пазьней заявіў, што арганізатары «на 100 адсоткаў сканцэнтраваліся на правядзеньні пасьпяховых Гульняў».

Некаторыя карпаратыўныя спонсары адмовіліся ад плянаў наведаць цырымонію адкрыцьця ў пятніцу, а праз пандэмію спартовыя спаборніцтвы пройдуць без гледачоў, каб мінімізаваць рызыкі для здароўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG