Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях


Вікторыя Азаранка

Наймацнейшая тэнісістка Беларусі ў гісторыі заявіла, што не паедзе ў Токіё на Алімпіяду. Раней плянавалася, што яна выступіць як у адзіночных, так і ў парных змаганьнях.

Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Токіё, якія пачнуцца ў канцы ліпеня. Пра гэта тэнісістка заявіла ў інстаграме.

Дакладнай прычыны, чаму яна не паляціць у Японію, Вікторыя заўзятарам не паведаміла, згадаўшы толькі «цяжкасьці ў сувязі з пандэміяй» COVID-19. Яна спадзяецца выступіць на наступнай Алімпіядзе, якую ў 2024 годзе прыме францускі Парыж.

31-гадовая Азаранка — самая тытуляваная беларуска ў гісторыі тэнісу. Яна пераможца 21 турніру найпрэстыжнейшай сэрыі WTA, у тым ліку двух турніраў «Вялікага шлему» — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2021 і 2013 гг. Таксама мянчанка — алімпійская чэмпіёнка Лёндану-2012 у міксьце разам з Максімам Мірным і бронзавая прызэрка Алімпіяды ў адзіночных змаганьнях.

На Алімпіядзе ў Токіё Азаранка была заяўлена як у адзіночных паядынках, так і ў парных жаночых, дзе мелася выступаць з Арынай Сабаленкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG