Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя заўзятары ня змогуць прыехаць на Алімпіяду ў Японію


Алімпійскі сымбаль каля штаб-кватэры Японскага алімпійскага камітэту

Іншаземным гледачам нельга будзе прыехаць на сёлетнія Алімпійскія гульні ў Токіё праз пандэмію COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў заяве па выніках анлайн-сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў, Міжнароднага алімпійскага камітэту і ўладаў Японіі, перадае «Інтэрфакс».

Ня пусьцяць у краіну таксама замежных валянтэраў.

Замежным заўзятарам маглі ўжо прадаць каля 1 мільёна квіткоў. Ім паабяцалі неўзабаве паведаміць, як вярнуць грошы.

Алімпійскія гульні пройдуць у Японіі з 23 ліпеня да 8 жніўня, Паралімпійскія — з 24 жніўня да 5 верасьня.

Алімпіяда мусіла прайсьці годам раней, але яе перанесьлі праз эпідэмію каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG