Ад 6000 да 15 000 даляраў — столькі за паездку да літоўскай мяжы просяць «праваднікі», якія дапамагаюць мігрантам незаконна прабрацца ў Літву празь Беларусь.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў рамках крымінальнай справы.
Амбасадарка ЗША ў Менску Джулі Фішэр пракамэнтавала апошнія факты масавага перасьледу грамадзкіх арганізацый у Беларусі.
Саломенскі суд Кіева вызваліў з-пад варты колішняга камандзіра добраахвотніцкага батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанку пад кругласуткавы хатні арышт з нашэньнем электроннага бранзалета сачэньня.
Праваабарончыя арганізацыі добрасумленна выконвалі ня толькі сваю місію. Яны шмат гадоў рабілі за дзяржаву і яе працу: дапамагалі людзям з інваліднасьцю, рэгіянальным актывістам, бізнэсоўцам і многім іншым. А цяпер рэжым неабдумана помсьціць тым, без каго яго існаваньне скончыцца яшчэ хутчэй.
Адваката Антона Гашынскага, які бараніў палітвязьняў Віталя Шклярава, Андрэя Аляксандрава і іншых, пазбавілі ліцэнзіі.
Тацяну Кузіну вінавацяць у змове з мэтай захопу ўлады і закліках да нанясеньня шкоды нацыянальнай бясьпецы.
Прэміяй Камітэту абароны журналістаў уганароўваюць адважных журналістаў з усяго сьвету.
Раней праверка Міністэрства юстыцыі пачалася ў дачыненьні да іншых грамадзкіх арганізацый: Беларускага ПЭН-Цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднаньняў «Экадом», «Зьвяно», руху «За свабоду», Згуртаваньня беларусаў сьвету і Цэнтру «Трэці сэктар», Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Грамадзянскую актывістку з-пад Менску Марыю Вайтовіч затрымалі праз падазрэньне ў «сувязях з асобамі, датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасьці». А яшчэ нядаўна яе ставіла за прыклад «неабыякавай грамадзянкі» старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава.
Сяргея Барысава, які адміністраваў у Facebook суполку «Письма солидарности», вызвалілі пасьля арышту.
Паводле памежнай службы Літвы, гэта найменшы сутачны паказчык у ліпені.
Дакумэнтальны фільм пра беларускія пратэсты «Кураж» меў прэм’еру на Бэрлінскім кінафэстывалі. Яго паказвалі шмат у якіх краінах Эўропы. Але не ў Беларусі.
У Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі асьветніцка-сацыяльнай арганізацыі «Зьвяно» на Міністэрства юстыцыі Беларусі. «Зьвяно» дамагаецца адмены папярэджаньня, якое міністэрства вынесла арганізацыі ў чэрвені.
Вядомы ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў расказвае, з кім на самой справе даводзіцца змагацца беларусам, адказвае на пытаньне, што было ня так у жніўні 2020-га, і тлумачыць, чаму Расея не сьпяшаецца даціснуць Лукашэнку.
Раніцай 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш дзясятка чалавек.
Паводле слоў дачкі, стан здароўя бацькі пагоршыўся, вынікі тэстаў паказваюць на анказахворваньне.
13 ліпеня на 47-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН ухвалілі рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёну. Да суду Павал Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУС.
Праблема спрашчэньня ўвозу мігрантаў на тэрыторыю ЭЗ беларускімі ўладамі была адной з тэмаў учорашняй сустрэчы ў Брусэлі кіраўнікоў дыпляматыі краін Эўразьвязу.
Раней пазаплянавая праверка з боку Міністэрства юстыцыі пачалася ў дачыненьні да іншых грамадзкіх арганізацый — Беларускага ПЭН-Цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднаньняў «Экадом», «Зьвяно», руху «За свабоду», Згуртаваньня беларусаў сьвету і Цэнтру «Трэці сэктар».
Маці Сяргея Ціханоўскага і Арцёма Сакава, а таксама жонка Мікалая Статкевіча расказваюць, якія лісты атрымліваюць ад блізкіх зь СІЗА.
Найбуйнейшы авіяканцэрн Эўропы Lufthansa мае намер адмовіцца ад звароту «спадарыні і спадары» на борце сваіх рэйсаў на карысьць гендэрна-нэўтральных формаў прывітаньня.
Ініцыятыва зь Нямеччыны AnStifter узнагародзіла Калесьнікаву за мужную барацьбу з аўтакратычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе DW.
Генэральны пракурор заняў сваю пасаду роўна празь месяц пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году. За няпоўны год ён пасьпеў стаць адным з самых адданых прыхільнікаў дзейнай улады.
Ягору Дудунікаву працягнулі знаходжаньне пад вартай да 6 жніўня. Паводле маці Ягора Юліі, сьледчы адмовіў у пераводзе яе сына пад хатні арышт. Спаткацца з сынам маці таксама не дазволілі.
Яны стварылі пэтыцыю з заклікам да адміністрацыі БДУ заступіцца за Кацярыну Віньнікаву ды іншых студэнтаў.
За «спробу падпалу» дома Гайдукевіча КДБ распачаў крымінальную справу за тэрарызм.
Віктар Актыстаў адбывае пакараньне за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 году ў папраўчай калёніі № 15 пад Магілёвам.
Ад 8 ліпеня знаходзіцца за кратамі гомельскі валянтэр Ільля Міронаў. Спачатку ён быў у КДБ, цяпер — у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Чацьвярым затрыманым пагражае да 6 гадоў турмы.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Паведамленьняў пра тое, ці цікавіліся супрацуоўнікі амбасады лёсам грамадзяніна Расеі Дзьмітрыя Папова, мадэратара сацыяльных сетак «Страна для жизни», якога судзяць разам зь Сяргеем Ціханоўскім, няма.
У пратакол вобшуку ўнесьлі і дзіцячую цацку – парсючка, у якога быў бела-чырвоны парашут.
Традыцыйны «Купалаў фэст» адзначылі ў радашкавіцкім касьцёле 11 ліпеня. Падчас яго арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, перадае Catholic.by.
Тэрмін утрыманьня пад вартай падоўжаны на адзін месяц.
У гомельскім СІЗА працягваюць судзіць фігурантаў «справы Ціханоўскага». Сярод іх — вядомы блогер Уладзімер Цыгановіч (youtube-канал «МозгOn»).
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іх дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Чацьвёра супрацоўнікаў найстарэйшага беларускага выданьня «Наша ніва» застаюцца на Акрэсьціна. Тым часам каманда «Нашай нівы» рыхтуецца запусьціць новы сайт пад старой назвай.
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай рады культуры і прадусара сьпявачкі Маргарыты Ляўчук.
Жыхарку Наваградка Ірыну Трафімік асудзілі, бо яна ўзяла ў рукі бел-чырвона-белы сьцяг, калі яе папрасіў міліцыянт. Прысуд вынес суд Дзятлаўскага раёну 8 ліпеня.
Журналіста-фрылансэра Зьмітра Лупача вызвалілі зь ізалятара часовага ўтрыманьня ў Глыбокім пасьля трох дзён зьняволеньня. Яму пагражае да 5 гадоў калёніі за «распальваньне варожасьці».
9 ліпеня Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі (НАК) абвясьціў канчатковы склад атлетаў, якія выправяцца на Алімпіяду ў Токіё. Глядзім, хто з атлетаў, якія выступілі супраць гвалту сілавікоў і сфальсыфікаваных выбараў, трапіў у склад афіцыйнай дэлегацыі Беларусі.
У кубінскай сталіцы Гаване і шэрагу іншых гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць камуністычнага ўраду краіны, піша ВВС.
Усяго літоўскія памежнікі з пачатку 2021 года затрымалі 1 676 мігрантаў, паведамляе Памежная служба Літвы. Гэта ў 20 разоў болей, чым за ўвесь папярэдні год.
Палітзьняволены Віктар Бабарыка ня мае права на абскарджваньне свайго выраку, бо яго вынес Вярхоўны суд.
Акаунт у сацыяльнай сетцы Twitter, нядаўна адкрыты на імя Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, па стане на 12 ліпеня заблякаваны.
Праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня быў вызвалены віцебскі журналіст-фрылансэр Віталь Скрыль, паведаміла БАЖ.
Супрацоўнікі «Нашай нівы» — галоўны рэдактар сайту nn.by Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэй Скурко і бухгальтар Вольга Раковіч — не адпушчаныя на волю праз 72 гадзіны пасьля затрыманьня
Загрузіць яшчэ