Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lufthansa мяняе зварот «спадарыні і спадары» на гендэрна-нэўтральныя


Найбуйнейшы авіяканцэрн Эўропы Lufthansa мае намер адмовіцца ад звароту «спадарыні і спадары» на борце сваіх рэйсаў на карысьць гендэрна-нэўтральных формаў прывітаньня.

Як адзначылі ў прэс-службе кампаніі, рашэньне нацэлена на тое, каб усе пасажыры адчувалі сябе камфортна, у тым ліку тыя, хто не ідэнтыфікуе сябе як мужчыну ці жанчыну. «Мы папрасілі экіпажы выбраць прывітаньні, якія б уключалі ўсіх пасажыраў», — сказалі агенцтву France-Presse у прэс-службе, дадаўшы, што ў далейшым будуць выкарыстоўвацца, да прыкладу, такія фармулёўкі, як «дарагія госьці» ці «добрай раніцы/добры вечар».

Новыя правілы, якія плянуецца ўводзіць паступова, тычацца флягманскага перавозчыка Нямеччыны Lufthansa, а таксама кампаній Swiss, Austrian, Brussels і Eurowings Airlines, якія ўваходзяць у канцэрн. У канцэрне адзначаюць, што зьмены ўводзяцца ў адказ на абгрунтаваную дыскусію ў грамадзтве наконт небінарнага гендэру, а таксама з жаданьня паказаць, што «каштоўныя ўсе пасажыры».

Раней, як адзначае Інтэрфакс, падобнае рашэньне прыняў Дыснэйлэнд, адмовіўшыся ад выкарыстаньня фразы «спадарыні і спадары, хлопчыкі і дзяўчаткі». Цяпер да наведвальнікаў паркаў будуць зьвяртацца гендэрна-нэўтральна — «летуценьнікі ўсіх узростаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG