Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка «Вясны» Бяляцкага затрымалі ў крымінальнай справе


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў рамках крымінальнай справы. Ёю займаецца цэнтральны апарат Сьледчага камітэту, паведаміў тэлеграм-канал «Вясны».

Сувязь зь Бяляцкім зьнікла з раніцы 14 ліпеня.

Алесю Бяляцкаму 58 гадоў. У 2011–2014 гадах ён быў палітзьняволеным.

Ператрусы ў праваабаронцаў «Вясны»

Ператрусы ў праваабаронцаў адбываюцца ў рамках распачатай крымінальнай справы №21128310008 паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў).

Пасьля ператрусаў затрыманыя сябры ПЦ «Вясна»:

  • сябра Рады арганізацыі, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч,
  • Уладзімер Лабковіч і ягоная жонка Ніна Лабковіч (абое ў рамках крымінальнай справы),
  • Сяргей Сыс,
  • Віктар Сазонаў,
  • Алег Мацкевіч,
  • Алена Лапцёнак,
  • Ігар Казьмерчак,
  • каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда,
  • а таксама праваабаронца Яўгенія Бабаева.

Апрача праваабаронцаў, затрымалі:

  • старшыню суполкі Беларускага свабоднага прафсаюзу Міколу Шараха з Полацку,
  • жыхара Менску Аляксандра Харытона.

14 ліпеня адбыліся ператрусы мінімум у 19 арганізацыях:

  1. Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  2. Праваабарончая арганізацыя Lawtrend;
  3. Беларускі Хэльсынскі камітэт;
  4. Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»;
  5. Дабрачынны праект «Имена»;
  6. Праваабарончая пляцоўка «Тэрыторыя правоў»;
  7. Праваабарончая арганізацыя «Гендэрныя пэрспэктывы»;
  8. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ);
  9. Саюз беларускіх пісьменьнікаў;
  10. Партыя БНФ;
  11. Рух «За свабоду»;
  12. Цэнтар эканамічных дасьледаваньняў BEROC;
  13. Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацый;
  14. ГА «Цэнтар „Трэці сэктар“» з Горадні;
  15. Цэнтар інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя»;
  16. Грамадзкае аб’яднаньне «Фонд імя Льва Сапегі»;
  17. Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»;
  18. Менскі офіс сацыялягічнай лябараторыі Novak;
  19. Аб'яднаная грамадзянская партыя.

Ранейшы перасьлед «Вясны»

У сакавіку 2021 году па факце працы Праваабарончага цэнтру «Вясна» была заведзеная крымінальная справа. У праваабарончым цэнтры заявілі, што крымінальную справу пачалі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Паводле афіцыйных камэнтароў Сьледчага камітэту, «Вясна» нібыта аказвала фінансаваньне і іншую матэрыяльную падтрымку «незаконным масавым мерапрыемствам», якія «груба парушаюць грамадзкі парадак».

Раней пасьля аналягічных абвінавачаньняў арыштавалі праваабаронцаў і валянтэраў «Вясны» Марыю Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Тацяну Ласіцу, усіх іх прызналі палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG