Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст праводзіць тэрміновую праверку дзейнасьці Саюзу беларускіх пісьменьнікаў


Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч. Архіўнае фота
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч. Архіўнае фота

Раней пазаплянавая праверка з боку Міністэрства юстыцыі пачалася ў дачыненьні да іншых грамадзкіх арганізацый — Беларускага ПЭН-Цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднаньняў «Экадом», «Зьвяно», руху «За свабоду», Згуртаваньня беларусаў сьвету і Цэнтру «Трэці сэктар».

Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіць праверку дакумэнтаў яшчэ адной грамадзкай арганізацыі — Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Пра гэта паведаміў сайт СБП.

У лісьце начальніцы ўпраўленьня па пытаньнях некамэрцыйных арганізацый Алены Кірычэнкі, які паступіў у СБП, паведамляецца пра правядзеньне Мін'юстам кантрольных мерапрыемстваў па вывучэньні дзейнасьці арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменьнікаў». У лісьце запытваецца масіў дакумэнтаў з 1 студзеня 2018 году да 1 ліпеня 2021 году па 27 пунктах, зьвязаных са статутнай дзейнасьцю арганізацыі. Дакумэнты трэба прадставіць да 13 ліпеня.

Менавіта ў гэты дзень і прыйшоў заказны ліст ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дакумэнт №06-12 ад 06.07.2021 прайшоў пошту ў той жа дзень і толькі 09.07.2021, у пятніцу, паводле паштовага штэмпэля, паступіў у аддзяленьне нумар 220012 (Менск-12). Адрасат атрымаў яго раніцай 13 ліпеня.

СБП накіраваў у Міністэрства юстыцыі запыт аб падаўжэньні тэрміну прадстаўленьня інфармацыі на два дні, да 15 ліпеня 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG