Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі распачало маштабную праверку аб’яднаньня «Экадом»


Астравецкая АЭС, рэкамэндацыі пра якую даваў «Экадом»
Астравецкая АЭС, рэкамэндацыі пра якую даваў «Экадом»

Раней такую ж праверку пачалі ў дачыненьні іншых арганізацый: «Зьвяно», БАЖ, ПЭН-цэнтру, руху «За свабоду».

Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало пазаплянавую праверку дзейнасьці арганізацыі «Экадом» на адпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства.

У тэрмін да 9 ліпеня міністэрства просіць арганізацыю даць вялікі пералік дакумэнтаў, якія тычацца яе дзейнасьці. 21 чэрвеня «Экадому» споўнілася 25 гадоў.

«Экадом» — найстарэйшая ў Беларусі экалягічная арганізацыя, якая пашырае ідэі ўстойлівага разьвіцьця, вядзе абарону экалягічных правоў грамадзян і імплемэнтацыі Орхускай канвэнцыі ў Беларусі.

«Экадом» таксама назіраў за ходам будаўніцтва Беларускай АЭС і рыхтаваў экспэртныя заўвагі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG