Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка ЗША назвала рэпрэсіі ў Беларусі адхіленьнем для сучаснай Эўропы


Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

Амбасадарка ЗША ў Менску Джулі Фішэр пракамэнтавала апошнія факты масавага перасьледу грамадзкіх арганізацый у Беларусі.

«Колькасьць затрыманьняў павялічваецца з кожнай гадзінай. Бязьлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасьці — адхіленьне для сучаснай Эўропы і прычына міжнароднай ізаляцыі Беларусі», — напісала Джулі Фішэр у твітэры.

Беларускія ўлады не даюць амбасадарцы ЗША Джулі Фішэр візу для ўезду ў краіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG