Жонка палітвязьня Ігара Лосіка расказала Свабодзе, як яна кожнае судовае пасяджэньне сядзіць каля СІЗА ў Гомлі, дзе судзяць Ігара, як ставяцца да яе гамельчукі і што ёй кажа дачка.
Галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько 21 ліпеня быў вызвалены пад падпіску аб неразгалошаньні
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
У сярэдзіне ліпеня хтосьці пракраўся ў праграмны код і пакінуў там шмат памылак, якія нашкодзілі працы сайту.
Тацяна і Андрэй Мастыка ад 19 ліпеня ўтрымліваюцца за кратамі, да вядомых гісторыкаў не дапускаюць адвакатаў.
Ганна Галёта ўжо дома.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказалася ў сувязі з рашэньнямі беларускіх уладаў аб ліквідацыі некалькіх дзясяткаў няўрадавых арганізацый.
Зьняволены журналіст Алесь Дашчынскі знаходзіцца за кратамі з 16 ліпеня. Сёньня ягоны адвакат наведаў Алеся ў ізалятары на завулку Акрэсьціна.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар, дзьве найстарэйшыя літаратурныя арганізацыі, трапілі пад рэпрэсіі. Расказваем пра іх.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодня адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Ігар Казьмярчак больш не падазраваны ў крымінальным злачынстве.
Расея выдала Беларусі байца ММА, чэмпіёна сьвету Аляксея Кудзіна. Ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Менску.
Сем дзён прайшло з моманту затрыманьня журналістаў Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча, Іны Студзінскай і Алеся Дашчынскага, якіх летась МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі. Сваякі журналістаў толькі ўчора змаглі перадаць ім перадачы ў ІЧУ на Акрэсьціна.
У Менску асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму 31-гадовага Сяргея Пацукевіча. Ягоны голас гучаў на запісе праслухоўваньня тэлефоннай размовы падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі на Менскі завод колавых цягачоў 17 жніўня мінулага году.
Драгічынскі журналіст інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч на 23 ліпеня чакаў выраку, але 22 ліпеня ён страціў прытомнасьць. Яго паклалі ў шпіталь.
23 ліпеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі ліквідуе шэраг самых розных беларускіх арганізацый. На цяперашні момант вядома ўжо больш як пра пяць дзясяткаў арганізацый, які падпалі пад ліквідацыю.
Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у канцэртах, на якія будуць пускаць толькі прышчэпленых ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 гледачоў.
«Рэгіянальная газэта» паведаміла на сваім сайце, што прыпыніла выхад сваёй папяровай вэрсіі.
22 ліпеня суд Ленінскага раёну Магілёва аштрафаваў ужо былога карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова на 25 базавых велічынь за працу журналістам замежнага СМІ без акрэдытацыі.
Вядомы эканаміст, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, Яраслаў Раманчук пакінуў Беларусь
Культуроляг Юлія Чарняўская без інтэрнэту працягвае весьці старонку ў Facebook. Камунікуе толькі з адвакатам і сабачкам Жулькай. Ужо два месяцы, як удава заснавальніка Tut.by жыве пад хатнім арыштам.
Удзельнік антыўрадавых пратэстаў у Беларусі, які нелегальна перайшоў беларуска-літоўскую мяжу, расказаў Свабодзе, як трапіў у лягер для ўцекачоў разам зь мігрантамі з Блізкага Ўсходу, што ад іх пачуў і як да іх ставяцца літоўскія памежнікі.
Асуджаная да турмы берасьцейская актывістка, маці двух малалетніх сыноў Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі ўжо 200 дзён. Яе муж Андрэй Шарэнда, які зьехаў ад перасьледу зь Беларусі, расказаў Свабодзе апошнія навіны пра жонку.
Апэляцыйны суд у Чэхіі асудзіў 41-гадовага беларуса Аляксея Фадзеева на 21 год турмы за ўдзел у вайне на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў. Ён прызнаны вінаватым у тэрарызьме. Пра гэта паведамляе Novinky.cz.
21 ліпеня апэляцыйны суд пакінуў ў сіле рашэньне Маскоўскага абласнога суду аб выдачы Беларусі Аляксея Кудзіна. Спартоўца ўжо даставілі ў Менск.
Саюз журналістаў Нямеччыны абураны плянамі ліквідацыі БАЖ. Ён патрабуе гарантыяў бясьпекі для сваіх калег і заклікае не аслабляць санкцыі супраць Лукашэнкі. Аднак нямецкія журналісты памылкова паведамілі, што кіраўніцтва БАЖ вымушанае было ратавацца ўцёкамі зь Беларусі.
Намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага камітэту гігіены і здароўя КНР Цзэн Ісінь абвінаваціў САЗ у пагардзе да здаровага сэнсу і ў высакамерным стаўленьні да навукі.
Прайшло больш за два месяцы ад разгрому ўладамі Беларусі найбуйнейшага інфармацыйнага парталу Tut.by і ўзяцьця пад варту 15 супрацоўнікаў кампаніі.
Аргентына адмовілася ад бінарнасьці мужчына-жанчына, у дакумэнтах зьяўляецца трэці пол. Прэзыдэнт краіны заявіў, што гендэрная ідэнтычнасьць і сэксуальная арыентацыя не павінны хваляваць дзяржаву.
Былы рэдактар Tut.by Крысьціна Горбач падзялілася фрагмэнтамі зь ліста ёй ад журналіста спартовага выданьня Tribuna.com, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.
Маштабная апэрацыя з правядзеньнем ператрусаў разгарнулася ў «пратэставым» доме па праспэкце Дзяржынскага, 119 каля мэтро «Малінаўка» ў Менску. З мінулага тыдня туды прыходзяць сілавікі: людзі ў масках з заплечнікамі ходзяць па кватэрах і пад’ездах.
Рэжысэр цырымоніі адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё, комік Кентаро Кобаясі пакінуў пасаду ў выніку скандалу пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце запісу яго выступу 1998 году, дзе ён жартуе на тэму Галакосту.
Яшчэ адзін журналіст выданьня Андрэй Скурко таксама застаецца пад вартай.
Толькі за ліпень затрымалі 1677 мігрантаў.
Аляксандар Гудовіч родам зь Менску. Ён стаў вядомы ў інтэрнэце пасьля таго, як прыбіраў у лесе каля польскага гораду Зялёна Гура. Ён расказаў Свабодзе, як прайшла сустрэча з мэрам гораду, што яму падарылі і як яму жывецца ў Польшчы.
667 беларусаў папрасілі ў Польшчы статус уцекача за першае паўгодзьдзе.
Да зьняволеных журналістаў Свабоды Інэсы Студзінскай, Алега Грузьдзіловіча сёньня паспрабуюць трапіць адвакаты. Алесь Дашчынскі меў сустрэчу з адвакаткай 21 ліпеня.
Пры якіх умовах у Беларусі можа здарыцца ўсеагульны страйк? Ці прывядзе ён да палітычных зьменаў у краіне? Ці зьяўляюцца беларускія чыноўнікі патрыётамі? Пра гэта расказвае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
25-гадовы інжынэр і выкладчык БНТУ Ціхан Восіпаў атрымаў адзін з самых жорсткіх прысудаў за пратэсты — 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
21 ліпеня трое журналістаў Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, Алесь Дашчынскі і Іна Студзінcкая застаюцца ў менскім ізалятары на Акрэсьціна. Толькі да аднаго зь іх, Алеся Дашчынскага, сёньня трапіў адвакат. Абвінавачаньні ім дагэтуль невядомыя. Допытаў не было.
Новы мост зьбіраліся адкрыць у Горадні 17 ліпеня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам. Але залева ўсё сапсавала.
Блізкі сябар Ашурка распавёў пра ўскосныя прыкметы таго, што сьмерць Вітольда не была натуральнай.
Беларускія і ўкраінскія праваабронцы заявілі аб новай вялікай хвалі міграцыі грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад перасьледу, і заклікалі ўлады Ўкраіны стварыць умовы для іхнай легалізацыі.
Былы зьняволены Максім, які адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» і выйшаў у ліпені, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання палітвязьняў і стаўленьне да іх з боку іншых арыштантаў і адміністрацыі.
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» прайшла ў аўторак, 20 ліпеня. Сьвятлана Ціханоўская на ўручэньні не прысутнічала, бо знаходзіцца зь візытам у ЗША.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
З пачатку ліпеня зарэгістравана больш за 70 выпадкаў COVID-19 сярод людзей, якія прыбылі на Алімпіяду ў той ці іншай якасьці.
20 ліпеня на 104-м годзе жыцьця памерла Эльжбэта Радзівіл, прадстаўніца роду, які стаў для Беларусі мітам магутнасьці.
Загрузіць яшчэ