Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэра цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды звольнілі за жарт пра Галакост


Кіраўніца арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў у Токіё Сэйко Хасімота
Кіраўніца арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў у Токіё Сэйко Хасімота

Рэжысэр цырымоніі адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіё, комік Кентаро Кобаясі пакінуў пасаду ў выніку скандалу пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце запісу яго выступу 1998 году, дзе ён жартуе на тэму Галакосту.

Аб звальненьні Кобаясі напярэдадні адкрыцьця Гульняў паведаміў арганізацыйны камітэт Алімпіяды ў Токіё.

«Высьветлілася, што ў мінулым падчас сваіх выступаў Кобаясі кпіў з трагічнага эпізоду гісторыі», — сказала кіраўніца аргкамітэту Сэйко Хасімота. Сам рэжысэр папрасіў прабачэньня за свае словы трыццацігадовай даўнасьці. Кобаясі прызнаў, што яго выказваньні былі зусім недарэчнымі і заявіў, што раскайваецца.

На відэазапісе выступу, які нядаўна зьявіўся ў інтэрнэце, Кобаясі у складзе камэдыйнага дуэту прапануе «пагуляць у Галакост» і раскідвае нарэзаных з паперы чалавечкаў, якія ўвасабляюць ахвяраў генацыду.

Некалькі дзён таму прашэньне аб адстаўцы з пасады кампазытара цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў падаў 52-гадовы японскі музыкант Кейго Оямада. Рашэньне Оямады было зьвязана зь яго інтэрвію 1994 году, у якім ён прызнаваўся, што падчас вучобы ў школе зьдзекаваўся з аднакляснікаў з абмежаванымі магчымасьцямі.

У лютым з прычыны сэксісцкіх выказваньняў пакінуў пасаду кіраўнік аргкамітэту, былы прэм’ер-міністар Японіі Ёсіро Моры. Ён заявіў, што рост колькасьці жанчын у спартовых камітэтах і фэдэрацыях прыводзіць да зацягваньня іх пасяджэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG