Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар дзяржаўнага гімна і нобэлеўская ляўрэатка. Хто кіраваў пісьменьніцкімі арганізацыямі, якія рэпрэсуе рэжым Лукашэнкі


Прэзыдэнтка Беларускага ПЭН-цэнтру нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту, 26 жніўня 2020 году.
Прэзыдэнтка Беларускага ПЭН-цэнтру нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту, 26 жніўня 2020 году.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар, дзьве найстарэйшыя літаратурныя арганізацыі, трапілі пад рэпрэсіі. Расказваем пра іх.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў

  • Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі. Была заснаваная ў 1933–1934 гадах.
  • Першым старшынём СБП быў пазьнейшы аўтар словаў дзяржаўнага гімна Беларускай ССР — «Мы, беларусы» — Міхась Клімковіч. Ён кіраваў арганізацыяй з 1932 па 1937 гады.
  • Сябрамі СБП былі: Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Максім Танк, Іван Мележ, Уладзімер Караткевіч, Андрэй Адамовіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч і іншыя знакамітыя беларускія літаратары.
  • 19 сябраў СП маюць званьні народных пісьменьнікаў і паэтаў; 3 — народных артыстаў; 41— заслужаных дзеячоў культуры Беларусі; 10 — заслужаных дзеячоў навукі. 101 сябар арганізацыі — ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
  • Пры Аляксандру Лукашэнку арганізацыя паступова страчвала сваю маёмасьць — рухомую і нерухомую. Былі адабраныя будынак Дома літаратара ў Менску, літаратурна-грамадзкія пэрыядычныя выданьні, якія засноўваў Саюз. Таксама арганізацыю пазбаўлялі юрыдычнага адрасу, а неляяльных рэжыму сяброў саюзу звальнялі з працы.
  • У 2005 годзе як альтэрнатыва СБП быў створаны праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца.
  • СБП мае больш за 450 сяброў.

Беларускі ПЭН-цэнтар

23 ліпеня стала вядома, што ўладамі прынята рашэньне аб яго ліквідацыі.

  • Беларускі ПЭН-цэнтар быў створаны ў 1989 годзе і зарэгістраваны Мінʼюстам РБ у 1990 годзе.
  • Як сябар Міжнароднага ПЭН-клюбу Беларускі ПЭН-цэнтар мае статус «А» ў UNESCO і дарадчы статус у ААН.
  • Заснаваў дзьве штогадовыя літаратурныя прэміі: прэмію імя Алеся Адамовіча і прэмію імя Францішка Багушэвіча. Зьяўляецца сузаснавальнікам іншых значных літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі Ежы Гедройця.
  • У розныя гады прэзыдэнтамі Беларускага ПЭН-цэнтру былі Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, Тацяна Нядбай.
  • З 2019 году яго ўзначальвае нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
  • Беларускі ПЭН-цэнтар вядзе маніторынг парушэньняў правоў культурных дзеячоў. За пэрыяд са студзеня па чэрвень 2021-га было зафіксавана 621 такое парушэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG