Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы спынілі крымінальную справу супраць праваабаронцы, якога двойчы затрымлівалі на працягу ліпеня


Ігар Казьмярчак
Ігар Казьмярчак

Ігар Казьмярчак больш не падазраваны ў крымінальным злачынстве.

Пра тое, што справу па арт. 341 Крымінальнага кодэксу спынілі, напісаў сам Казьмярчак у фэйсбуку.

Спынілі справу па тым самым артыкуле і супраць грамадзкага актывіста з Дуброўны Міхаіла Чамуракі, на якога раней складалі шэраг адміністрацыйных пратаколаў за пратэсты.

У ліпені галоўнага рэдактара незалежнага сайта Orsha.eu, праваабаронцу Ігара Казьмерчака двойчы затрымлівалі, ён стаў падазраваным у крымінальнай справе аб «псаваньні маёмасьці», а ў ягонай кватэры правялі ператрус.

Пасьля першага затрыманьня Казьмярчак правёў 72 гадзіны ў ІЧУ, падчас другога яго вазілі ў Віцебск у Сьледчы камітэт даваць паказаньні ў справе, адпусьціўшы дадому толькі позьнім вечарам.

Сілавікі заходзілі і ў «Цудоўную краму», якая належала праваабаронцу. Спачатку краме загадалі спыніць дзейнасьць 16 жніўня, але неўзабаве Міністэрства надзвычайных сытуацый выпусьціла наказ закрыць краму нацыянальных сымбаляў і сувэніраў неадкладна. «Цудоўная крама» вымушана спыніла працу 18 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG