Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» перавялі ў менскі СІЗА на Валадарскага


Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч. Архіўнае фота
Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч. Архіўнае фота

Яшчэ адзін журналіст выданьня Андрэй Скурко таксама застаецца пад вартай.

Як паведамілі ў рэдакцыі «Нашай нівы», іх галоўны рэдактар Ягор Марціновіч пасьля ізалятару на Акрэсьціна трапіў у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

«У ноч на 22 ліпеня у СІЗА на Валадарскага даставілі галоўнага рэдактара «Нашай нівы». Калі ласка, падтрымайце яго лістамі і тэлеграмамі! Адрас для ліставаньня: СІЗА-1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, 2. Марціновічу Ягору Аляксандравічу. Ягор прызнаны палітвязьнем. 13 дзён ён адбыў у нечалавечых умовах у ізалятары на Акрэсьціна. Пры затрыманьні пабіты, у СК яму выклікалі хуткую дапамогу», — піша «Наша ніва».

Іншага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько ўчора выпусьцілі з-за кратаў пад абавязаньне зьявіцца.

Дзень ён прабыў у Сьледчым камітэце. Як паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы», ён выйшаў адтуль пасьля 17.30.

Праўдападобна, Андрэй застаецца падазраваным па ч.2 арт. 216 КК (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня).

Журналіст выданьня Андрэй Скурко таксама застаецца пад вартай.

8 ліпеня сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэклямы Андрэя Скурко, галоўнага бухгальтара Вольгу Раковіч. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце іх як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) зьмясьцілі на 10 дзён у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Бухгальтарку вызвалілі 16 ліпеня.

Па сканчэньні 10 дзён іх затрымалі паўторна на тры дні як падазраваных ужо ў нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калёніяй на тэрмін да 5 гадоў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што за камунальныя паслугі ў памяшканьні рэдакцыі плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было як для юрыдычных. Сьледчыя налічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» нанесена шкода на суму 3,5 тысячы рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG