Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 10 сутак затрыманых кіраўнікоў «Нашай нівы» ня выпусьцілі з Акрэсьціна

абноўлена

Ягор Марціновіч
Ягор Марціновіч

За гэты час ім ня выставілі абвінавачаньні, яны сядзяць у ізалятары на Акрэсьціна як падазраваныя паводле арт. 342 КК.

Сёньня галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай нівы» Андрэя Скурко не адпусьцілі, а затрымалі другі раз, ужо паводле новага артыкулу Крымінальнага кодэксу, якога менавіта, сьледчы гаварыць адмаўляецца. Вядома толькі, што на гэты раз іх затрымалі на трое сутак, паведамляе «Наша ніва». Інфармацыі пра тое, чаму ня вызвалілі галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, сваякі дагэтуль ня маюць.

Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня, пабілі, ён атрымаў траўму галавы, у СК прыяжджала хуткая дапамога. Разам зь ім затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, галоўную бухгальтарку Вольгу Раковіч (яе 16 ліпеня вызвалілі).

Як паведамлялі ў СК, усе яны праходзяць падазраванымі паводле ч. 1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеяньняў, што груба парушылі грамадзкі парадак, або ўдзел у іх).

Перадачы для вязьняў прымаюць, але ім не аддаюць. Сваякі нашаніўцаў зьвярнуліся з гэтай нагоды на прамую лінію МУС, звароты зарэгістраваныя, па гэтым факце павінен быць пісьмовы адказ.

Праваабаронцы прызналі затрыманых нашаніўцаў палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG