Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вераніцы Цапкале і сястры Марыі Калесьнікавай Тацяне Хоміч уручылі прэмію Марціна Лютэра


Вкраніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» прайшла ў аўторак, 20 ліпеня. Сьвятлана Ціханоўская на ўручэньні не прысутнічала, бо знаходзіцца зь візытам у ЗША.

Пра гэта інфармуе DW.

У нямецкім горадзе Вормс прайшла цырымонія ўручэньня прэміі імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» за 2021 год з грашовым эквівалентам 10 тысяч эўра, якую прынялі беларуская апазыцыянэрка Вераніка Цапкала, а таксама сястра зьняволенай Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч.

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, таксама уганараваная гэтай прэміяй, на цырымоніі не прысутнічала — яна знаходзіцца з афіцыйным візытам у ЗША.

«Выступалі за мірную рэвалюцыю»

У заяве аргкамітэту прэміі гаворыцца, што Вераніка Цапкала, Марыя Калесьнікава і Сьвятлана Ціханоўская «выступалі за мірную рэвалюцыю, новыя выбары і дэмакратычную будучыню сваёй краіны, рызыкуючы пры гэтым зазнаць перасьлед, пазбаўленьне волі, катаваньні і дэпартацыю».

Зь віншавальнай прамовай выступіў экс-старшыня нямецкага бундэстагу Норбэрт Ламэрт (Norbert Lammert), які назваў беларускіх апазыцыянэрак «сьмелымі і натхняльнымі».

Беларускі «трыюмвірат»

Сьвятлана Ціханоўская балятавалася на пасаду прэзыдэнта Беларусі пасьля таго, як улады гэтай краіны спачатку адмовілі ў рэгістрацыі, а затым ўзялі пад варту яе мужа Сяргея Ціханоўскага. Вераніка Цапкала — жонка таксама адхіленага ад выбараў палітыка Валера Цапкалы. Марыя Калесьнікава была кіраўніцай перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якога лічылі асноўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах, але арыштавалі яшчэ да яго рэгістрацыі ў якасьці кандыдата. У ліпені 2020 году штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы заявілі аб аб’яднаньні.

  • Прэмія «Бясстрашнае слова» заснаваная саюзам 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў вялікі нямецкі рэфарматар Марцін Лютэр. Адзін раз на два гады яна ўручаецца людзям, якія сьмела абараняюць свае перакананьні, сустракаючы на сваім шляху жорсткі супраціў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG