Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычная аглядальніца БелаПАН Тацяна Каравянкова пакінула Беларусь


Тацяна Каравянкова, архіўнае фота
Тацяна Каравянкова, архіўнае фота

Карэспандэнтка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяна Каравянкова зьехала зь Беларусі 9 ліпеня.

«Гэта цяжкае рашэньне, якое, я спадзявалася, ніколі не давядзецца прымаць і якое ўсяляк адцягвала, мы з рэдакцыяй у выніку прынялі літаральна за некалькі хвілін. На зборы спатрэбілася яшчэ дзьве гадзіны.

Цяпер мяне разьдзірае ад зусім процілеглых пачуцьцяў і бясконцых пытаньняў у галаве: ці стаў ад’езд праявай слабасьці або разважлівасьці? Можа, папярэджаньне мы пераацанілі, а на самай справе ўсё б абышлося і магла працягваць працаваць дома? Адчуваньне бясьпекі, калі, прачынаючыся раніцай, разумееш, што можна не ўздрыгваць ад любога гуку за ўваходнымі дзьвярыма, перакрываецца страхам за пакінутых калег і родных», — напісала журналістка ў сябе ў Фэйсбуку.

Тацяна Каравянкова падзякавала ўсім, хто дапамог і працягвае ёй дапамагаць і падтрымліваць. «Выраз „беларус беларусу беларус“ за апошні год набыў зусім новае значэньне», — піша журналістка і дадае: «Працягваем працаваць».

  • Журналістку Тацяну Каравянкову раней неаднойчы затрымлівалі, а ў яе дома праводзілі ператрусы. У 2018 годзе яе затрымлівалі па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі» ў так званай «справе БелТА». Пазьней крымінальны перасьлед супраць яе спынілі.
  • У студзені 2021 году ў рэдакцыі БелаПАН прайшоў ператрус у межах справы, заведзенай паводле артыкулу 342 КК у дачыненьні да журналіста Андрэя Аляксандрава, які ў 2014-2018 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара БелаПАН.
  • 14 чэрвеня на брыфінгу МЗС з удзелам Рамана Пратасевіча Тацяна Каравянкова заявіла, што ня верыць словам блогера, якія ён вымушаны казаць пад ціскам, знаходзячыся ў няволі, і выказала яму спачуваньне.
  • 8-9 ліпеня ў Беларусі адбыліся масавыя ператрусы ў журналістаў і актывістаў незалежных мэдыя ў розных рэгіёнах краіны — сілавікі канфіскоўвалі тэхніку і затрымлівалі людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG