Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук часова пакінуў Беларусь


Зьміцер Лукашук
Зьміцер Лукашук

Сёлета экспэртная камісія прызнала «экстрэмісцкай» кнігу рэдактара «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука і філёзафа Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя». Гэта збор гутарак зь вядомымі людзьмі, якіх запрашалі ў эфір падзяліцца думкамі аб каштоўнасьцях беларускага этнасу.

Акрамя таго, 5 ліпеня апублікаваная пастанова Савету Міністраў «Аб закрыцьці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункту таварыства з абмежаванай адказнасьцю Эўрапейскае радыё для Беларусі (Рэспубліка Польшча)». Карпункт «Эўрарадыё» быў адкрыты ў Менску ў 2009 годзе.

Летась у жніўні Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту «Эўрарадыё», а ў кастрычніку карэспандэнтаў пазбавілі акрэдытацый разам зь іншымі прадстаўнікамі замежных мэдыя.

На фоне наступных ператрусаў у рэдакцыях недзяржаўных СМІ і затрыманьняў кіраўнікоў і журналістаў мэдыяў па ўсёй краіне Зьміцер Лукашук расказаў, што на нейкі час зьяжджае ў Варшаву. кажа, што найбольш цяжка было разьвітацца з дачкой Міраславай, цягнуў з навіной да апошняга.

«Апошні дзень мы правялі разам з маімі дзяўчатамі. Каталіся на каруселях, елі цукровую вату, жартавалі, сьмяяліся. Мы былі як аркестар на „Тытаніку“ у апошнія хвіліны яго плаваньня. Міраслава як сэрцам адчувала. Цэлы дзень не адыходзілася ад мяне, трымала за руку, клала галаву на плячо. Толькі час ад’езду няўмольна набліжаўся. „Я ведала...“, — сказала Міраслава і моцна-моцна заплюшчыла вочы. Мы ізноў абдымаліся і абяцалі хутка пабачыцца...
Мы ўбачымся. Гэта краіна — наша. Але сьлёзы дзіцяці я ім ніколі не дарую», — напісаў Зьміцер Лукашук у Facebook.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG