Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі актывіста Паўла Вінаградава


Павал Вінаградаў пасьля 15-дзённага арышту за акцыю 25 сакавіка 2017 г.

Пасьля ператрусу ў кватэры быў затрыманы грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал МотолькоПомоги, адзначаючы, што заўтра Вінаградава будуць судзіць паводле артыкулу 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Да таго сам Вінаградаў паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што ў яго адбываецца «агляд памяшканьня».

Пазьней жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што Паўла затрымалі за допіс у ФБ ад 8 траўня. Там, на думку міліцыі, утрымліваецца заклік да выхаду на акцыю.

Павал Вінаградаў быў арыштаваны і зьняволены пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 2010 году. Прабыў у турме з 5.01.2011 да 14.09.2011.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG