Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра сталага складу Каардынацыйнай рады Баграцоў паехаў у ЗША, але мае намер вярнуцца


Максім Баграцоў
Максім Баграцоў

Сябра сталага складу Каардынацыйнай рады дзеля транзыту ўлады, ІТ-прадпрымальнік Максім Баграцоў паехаў у ЗША, дзе жывуць яго дзеці

У праўладных ТГ-каналах напісалі, што ён «у сьпешцы пакінуў Беларусь».

Сваю паездку ён патлумачыў «Нашай Ніве»: «Я і ў Маскву езьдзіў, дый ці мала куды я магу выехаць зь Беларусі па справах? І многія сябры Каардынацыйнай рады выяжджалі зь Беларусі і заяжджалі назад. У мяне ў ЗША дзеці, я іх ня бачыў ужо 10 месяцаў. Я думаю, гэта нармальна — адведаць іх, а таксама вырашыць пэўныя справы».

«Я скажу так: няма імавернасьці, што я не вярнуся ў Беларусь», — заявіў Максім Баграцоў «Нашай Ніве».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG