Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад прасьцін да прышчэпак. Асуджаны праваабаронца даслаў сьпіс рэчаў, якія патрабуе адміністрацыя калёніі


Праваабаронца Валадар Цурпанаў у судзе.
Праваабаронца Валадар Цурпанаў у судзе.

Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава этапавалі са сьледчага ізалятара ў Віцебскую вобласьць.

Месцам адбываньня пакараньня для палітвязьня вызначылі папраўчую калёнію № 3, вядомую як «Віцьба».

У першым лісьце адтуль жонцы ён паведаміў, што ў калёнію прыбыў 27 чэрвеня і цяпер у карантыне.

Паводле Ірыны Цурпанавай, на ўмовы ўтрыманьня муж не наракае. Просіць даслаць рэчы, якія патрабуе адміністрацыя вязьніцы, як вынікае зь ліста, ад кожнага асуджанага:

  • 2 белыя прасьціны;
  • 1 наўлечку;
  • 4 пары чорных матузкоў па 60 сантымэтраў;
  • 4 пары чорных шкарпэтак летніх;
  • трое майтак;
  • 3 майкі-саколкі;
  • 1 плястмасавы кубак на 400 мл;
  • 1 белы і 1 чорны маркеры;
  • 20 прышчэпак для бялізны;
  • 1 круглую ці квадратную стальніцу пэўнага памеру;
  • 1 шчыпчыкі для пазногцяў.

Апрача таго, каб Ірына Цурпанава мела магчымасьць перадаваць пасылкі і разьлічваць на спатканьні з мужам, яна мусіць прыслаць шэраг дакумэнтаў. Высьветлілася, што Цурпанава асудзілі бяз пашпарта. Гэты дакумэнт знаходзіцца дома. Яго таксама трэба даслаць у калёнію.

Цурпанаў напісаў, што ўсе гэтыя рэчы трэба ўпакаваць у бандэролю, вага якой ня можа перавышаць 1 кг 900 грамаў, іначай яе будуць разглядаць як пасылку на 50 кг.

Валадара Цурпанава суд Круглянскага раёну за «парушэньне ўмоваў адбываньня пакараньня ва ўстанове адкрытага тыпу» адправіў на 2 гады ў калёнію агульнага рэжыму. Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста, асуджанага на тры гады «хіміі» за зьнявагу двух магілёўскіх судзьдзяў, сталі дысцыплінарныя спагнаньні за парушэньне ўнутранага распарадку.

Сябе вінаватым Цурпанаў не прызнаў і заявіў, што яго незаконна і несправядліва ўзялі пад варту. Інкрымінаваны яму 415-ы артыкул лічыць «рудымэнтам гулагаўскай сыстэмы пакараньня», які павінен быць скасаваны. У асяродзьдзі адвакатаў кажуць, што гэты артыкул будзе скасаваны бліжэй да восені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG