Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеную маці 5 дзяцей Вольгу Залатар у дзень народзінаў перавялі ў «Навінкі»


 Вольга Залатар
Вольга Залатар

Шматдзетную маці Вольгу Залатар 7 ліпеня зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню «Навінкі», што пад Менскам.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».


Вядома, што Вольгу Залатар перавялі для псыхіятрычнай экспэртызы мінімум на два тыдні. Сёньня ёй спаўняецца 38 гадоў.

Жыхарку Ждановічаў, што пад Менскам, Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка 2021 году. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКу. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой.

Да пераводу на экспэртызу яна знаходзілася ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. 29 сакавіка палітзьняволенай прад’явілі абвінавачваньне паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэксу (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне такім фармаваньнем). Вользе пагражае да трох гадоў турмы.

Адвакат Вольгі Залатар раней паведамляў, што падчас допытаў ягоная падабаронная тройчы заяўляла пра катаваньні, на руках і шыі ў яе былі сінякі.

Палітзьняволеная Вольга Залатар — маці 5 дзяцей, за кратамі яна ўжо амаль чатыры месяцы. Нядаўна яна цяжка перахварэла на COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG