Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі заклікаў «да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сёньняшнія часы, у XXI стагодзьдзі, перасьледуюць за праўду, за веру, за тое, што ён сапраўдны чалавек».
Пасьля выпіскі са шпіталя Юлія Чарняўская дома не зьявілася і сувязі зь ёй няма, паведамляе дачка.
Муж галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай Васіль Кішкурна расказаў пра ператрус і затрыманьне жонкі.
У Вільні 18 траўня людзі выйшлі падтрымаць беларускіх журналістаў і палітвязьняў.
18 траўня сілавікі прыйшлі ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіліяваныя зь ёю Hoster.by і av.by. Вобшукі прайшлі таксама і ў кватэрах журналістаў. Сайт Tut.bу заблякавалі.
Унутраная і міжнародная рэакцыя на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, блякаваньне сайту, допыты і ператрусы ў кватэрах і офісах рэдактараў і журналістаў.
Праца працягваецца ў штатным рэжыме, хоць некалькімі гадзінамі раней у офіс кампаніі прыйшлі супрацоўнікі ДФР.
Юры Зісер, Людміла Чэкіна, Марына Золатава — што казалі людзі, якія стварылі найбуйнейшы партал краіны. 18 траўня доступ да парталу Tut.by у Беларусі заблякавалі. ДФР пачаў расьсьледаваньне крымінальнай справы.
18 траўня ў офіс парталу Tut.by і дадому да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Партал заблякаваны, заведзена крымінальная справа. Прыгадваем гісторыю Tut.by ад заснаваньня.
Чарняўская знаходзіцца пад канвоем у гарадзкой лякарні № 1 Менску, паведаміла «Вясна».
Дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала ў сваім Фэйсбуку, што старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленьне са сьледчага ізалятару ўзамен на выезд зь Беларусі.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) змагло заплаціць за сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году.
У Беларускай асацыяцыі журналістаў заявілі, што ўлады так і не пачулі сэнсу заявы прадстаўнікоў мэдыясэктару.
Роўна тыдзень таму, ранкам 11 траўня, загарэўся дах нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Патушыць агонь не ўдавалася некалькі гадзін, у выніку чаго ўся верхняя канструкцыя даху абрынулася на скляпеньні.
17 траўня асудзілі дзесяцёх раварыстаў, якія вырашылі адкрыць сэзон на Цнянскім вадасховішчы ў Менску.
Палітзьняволенаму праваабаронцу Леаніду Судаленку падоўжылі тэрмін пад вартай да 18 ліпеня
У Аляксандра Старыкевіча нетыповы журналісцкі лёс: ніколі не вучыўся на журфаку, у 20 гадоў працаваў ва ўплывовых расейскіх выданьнях, 18 гадоў ачольвае «Салідарнасць», ведае, чаго бракуе незалежным мэдыя і чаму неабходна крытыкаваць апазыцыю.
На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару.
Вядомая ізраільская дакумэнталістка, палітык, дэпутатка Кнэсэту (ізраільскага парлямэнту) і арабістка Ксенія Сьвятлова гаворыць пра магчымыя спосабы і тэрміны вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту, ролю Расеі і арабскага сьвету.
Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, як і навошта адбываюцца замежныя візыты.
Аўтара вядомага антыкарупцыйнага дакладу, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, аднаго зь лідэраў рабочага руху 80–90-х Сяргея Антончыка аштрафавалі за камяні з БЧБ-сымболікай. Суткі ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
14 траўня Вярхоўны суд вынес жорсткі прысуд палітвязьню: экс-капітан Генштабу Дзяніс Урад атрымаў 18 гадоў калёніі за здраду дзяржаве.
Былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Паўтара дзясятка затрамыных раварыстаў ноч перад судамі адбылі ў турме на Акрэсьціна.
Уладальнік чэскай зброевай кампаніі IMEX Group Пэтр Бэрнатык знаходзіўся ў Астраве ў раёне гатэлю Corrado ў той жа самы час, калі там спыняліся меркаваныя агенты расейскай вайсковай выведкі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.
У Менску дзесяціклясьніцу выклікалі на камісію ў справах непаўналетніх нібыта за пікет у Курапатах. Маці дзяўчыны называе справу дачкі «палітычна матываванай» і адмаўляе яе ўдзел у пікеце.
17 траўня, на трэці дзень ад пачатку працэсу паводле «справы студэнтаў», прадстаўнікі пракуратуры закончылі зачытваць абвінавачаньне ўсім падсудным.
Спрэчкі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні год таму прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 траўня.
Вечарам 14 красавіка перастаў выходзіць на сувязь супрацоўнік «Беларуснафты» Дзьмітры Грышчанка. Ён звольніўся з працы і плянаваў зьехаць з краіны — меў квіток на самалёт у Кіеў.
На актывіста Юрыя Кавалёва, які жыве ў Чачэрску Гомельскай вобласьці, завялі крымінальную справу паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу («абраза прэзыдэнта»).
Нягледзячы на абмежаваньне доступу, праект працягвае сваю працу, у тым ліку праз тэлефонны нумар, Telegram і Viber.
Сьвет змагаецца з пандэміяй COVID-19 з дапамогай абмежаваньняў і вакцынацыі. Але ў некаторых краінах абмежаваньні аслабляюць.
Цырымонія прайшла 16 траўня ў онлайн-фармаце. Калесьнікаву, якая знаходзіцца ў зьняволеньні, прадстаўляла яе сястра Тацяна Хоміч.
У сьвеце вакцынацыя ад каранавірусу пачалося пры канцы 2020 году, у Беларусі – у апошнія дні 2020 году. Ці праўда, што ў Беларусі – найменшая сярод суседзяў доля насельніцтва, вакцынаванага супраць COVID-19?
Раіса Станкевіч шмат гадоў была старшынёй Асацыяцыі беларуска-амэрыканскай моладзі, сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус», старшынёй рэдкалегіі часопісу «Беларуская моладзь».
Цяпер яны зьявяцца «па меры гатоўнасьці», паведамілі ў арганізацыі.
Беларуская авіякампанія з пачатку новай фазы канфлікту паміж Палестынскай аўтаноміяй і Ізраілем працягвала выконваць рэйсы ў Тэль-Авіў, нягледзячы на тое, што замежныя калегі рэйсы здымалі.
Канфлікты на палітычныя тэмы прыйшлі ў беларускія сем’і. Бацькі сварацца зь дзецьмі, суседзі з суседзямі, а хтосьці губляе ў такіх спрэчках сяброў зь дзяцінства. Псыхоляг-кансультант Алена Лаўрыновіч раіць, як зрабіць такія дыскусіі больш бясьпечнымі для сябе і блізкіх.
Агляд падзеяў тыдня з камэнатарамі аналітыкаў
Рэй Кардэйру, 96-гадовы дыджэй з Ганконгу, правёў 15 траўня сваё апошняе радыё-шоў пасьля больш чым сямі дзесяцігодзьдзяў працы на радыё.
Магілёўскага журналіста Алеся Буракова асудзілі на 20 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паўторна цягам году.
Паліцыя ў Алма-Аты затрымала аўтара сатырычнага блогу ў Інстаграме Qaznews24 Тэмірлана Енсебека. У яго канфіскавана тэхніка, як мяркуецца, ён мог стаць падазраваным у справе аб распаўсюджваньні заведама ілжывай інфармацыі, якая стварае небясьпеку парушэньня грамадзкага парадку.
Непаўналетняга палітвязьня пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
На гэтым фота — сябры гомельскай каманды «Страна для жизни». 15 траўня 2020 году ЦВК скончыла прыём дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзыдэнты.
Пакуль невядома, калі пачнецца працэс ў справе кансультанта Радыё Свабода.
Усяго год таму амаль ніхто ня ведаў, як яна выглядае. Свабода сабрала раней не публікаваныя фота з прэзыдэнцкай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай.
Журналістку Tut.by Любоў Касьпяровіч, затрыманую 14 траўня каля Дома правасудзьдзя ў Менску, адправілі ў турму на Акрэсьціна.
Загрузіць яшчэ