На ўрачыстай штогадовай цырымоніі «Дня перамен» у рамках адзначэньня Міжнароднага дня свабоды друку, арганізаванай Свабодным унівэрсытэтам Брусэлю, пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч надалі тытул ганаровага доктара гэтага ўнівэрсытэту.
Яны заклікалі беларускія ўлады стварыць бяспечныя ўмовы працы для незалежных СМІ.
3 траўня ў цэнтры Прагі прадстаўнікі Літвы, Польшчы і Беларусі ўрачыста адкрылі выставу, прысьвечаную 230-й гадавіне першай мадэрнай эўрапейскай Канстытуцыі.
3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды друку выйшаў фільм «Слова. Сіла. Юля», прысьвечаны палітычнай зьняволенай Юліі Слуцкай, заснавальніцы Прэс-клюбу.
Сярод намінантаў на прэмію Front Line Defenders — шэсьць беларускіх праваабаронцаў.
Праект Politzek.me запусьціў бот, які дапаможа напісаць тым, хто знаходзіцца ў зьняволеньні.
Анжаліка Борыс знаходзіцца ў зьняволеньні з 23 сакавіка, Анджэй Пачобут — з 25 сакавіка.
За галоўным рэдактарам выданьня «Важные истории» Раманам Аніным, у якога нядаўна прайшлі ператрусы ў крымінальнай справе, гадамі сачылі супрацоўнікі ФСБ і Сьледчага камітэту.
Як паведамляюць лекары, абодва падлеткі падлучаныя да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Галоўнай прычынай ад’езду Сяргей называе псыхалягічны стан, у якім апынулася ягоная сям’я пасьля падзей жніўня 2020 году.
Палітвязень ня можа даўмецца, чаму мітрапаліт Веніямін не прызнае нацыянальны сьцяг беларусаў «сьцягам Хрыста», як гэта рабілі патрыярх Ціхан і мітрапаліт Філарэт.
3 траўня палітзьняволенаму падлетку са Жлобіна Віталю Прохараву споўніцца 18 гадоў — ён адсьвяткуе іх у калёніі. Хлопцу прысудзілі 2 гады калёніі за «масавыя беспарадкі». Міліцыя затрымала Віталя 11 жніўня, пры затрыманьні яго зьбілі. Маці палітвязьня Алеся расказала пра тое, як павіншуе сына.
Вяскоўка Натальля Кавальчук 5 разоў адседзела за наркотыкі, «завязала» і стала мастачкай. Цяпер яна хоча зрабіць выставу ў «сваёй» калёніі і паўтарыць «Еву» Суціна.
59-гадовы жыхар Наваградку Сяргей Лаўрушчык шэсьць гадоў ствараў прыватны гістарычны музэй. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара дома — амаль злачынцам. Сяргей расказаў Свабодзе, што быў вымушаны пакінуць Беларусь.
У маскоўскім «Театр.doc» увечары 1 траўня сарвалі прэм’еру спэктаклю рэжысэра Сяргея Гіндзіліса «Суседзі», прысьвечанага падзеям жніўня 2020 году ў Беларусі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве.
Для журналіста не прынялі перадачу, адміністрацыя гарадзенскай турмы паведаміла, што ён другі дзень знаходзіцца ў карцары.
Царква рыхтуецца сьвяткаваць уваскрэсеньне Хрыста зь мёртвых.
Жыхарку Менску Натальлю Сіўцову-Сядушкіну аштрафавалі на 80 базавых велічынь — на 2320 рублёў — за белыя шкарпэткі з чырвонай паласой
Кіраўнік новай міжнароднай плятформы для збору зьвестак аб катаваньнях у Беларусі Енс Модвіг распавёў у інтэрвію DW, як яна будзе працаваць і адкуль атрымліваць інфармацыю.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
Праваабаронцу і каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову паставілі на прафіляктычны ўлік як «схільную да экстрэмізму».
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных у справе пра замах на Лукашэнку. Сярод іх кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ Віталь Макаранка.
Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэю Палуду стала вядома пра памілаваньне братоў Косьцевых. Пра гэта яму расказалі родныя асуджаных.
Дзесяціборац, прызэр Алімпійскіх гульняў і шматлікіх чэмпіянатаў 35-гадовы Андрэй Краўчанка 25 красавіка пачаў галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Ён п’е толькі ваду.
З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты, яго атрымала жонка Марына Шыбко.
КДБ Беларусі агучыў імёны 9 чалавек, абвінавачаных у справе пра замах на Лукашэнку. Сярод іх і беларускі грамадзкі дзеяч, эмігрант у ЗША Дзьмітры Шчыгельскі. У фільме тэлеканалу АНТ, які быў зроблены паводле матэрыялаў КДБ, яго называлі «мозгам» так званага дзяржперавароту.
Ангеліна, дзесяцагадовая дачка Сяргея і Алены Маўшук зь Пінску, якіх сёньня асудзілі на 6,5 і 6 гадоў калёніі адпаведна, застанецца жыць з хроснай, пяцігадовую Карыну гатовыя ўзяць пад апеку знаёмыя сям’і.
У сераду, 28 красавіка, пайшоў з жыцьця кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Церніца» Іосіф Несьцяровіч.
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава перавялі з «хіміі» у сьледчы ізалятар турмы № 4. Яму пагражае больш жорсткі прысуд. Былы сукамэрнік палітвязьня расказаў ягонай жонцы пра стан Валадара.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў у інтэрвію тэлеканалу СТВ заявіў, што беларуская апазыцыя ўсё больш радыкалізуецца і ўсё больш падобная да шалёных сабак.
19-гадовага гарадзенца Арцёма Баярскага вінавацяць у адміністраваньні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Сваякі расказалі, што сілавікі «выбілі» з хлопца прызнаньне на відэа.
Праваабаронцы толькі пачынаюць зьбіраць інфармацыю пра стаўленьне адміністрацыі калёній да палітзьняволеных.
Якія мэты ў ініцыятывы «Рабочы рух»? Як падрыхтавацца да пасьпяховага агульнанацыянальнага страйку, улічваючы досьвед лета і восені? Якая роля дыяспары ў падтрымцы «Рабочага руху»? Абмяркоўваюць актывіст руху, былы работнік «Хімвалакна» Дзьмітрый Ціт і актывістка беларускай дыяспары ЗША Ўлада Чалей.
Горадзенскага рок-музыканта Ігара Банцэра выклікае міліцыя зь невядомай прычыны да разгляду ягонай апэляцыйнай скаргі. Напярэдадні яму паставілі дыягназ «гепатыт С» і меліся накіраваць у шпіталь на абсьледаваньне страўніка пасьля галадаваньня.
Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу на Аляксея Навальнага і супрацоўнікаў ягоных фондаў Леаніда Волкава і Івана Жданава паводле артыкулу аб стварэньні і кіраваньні грамадзкай арганізацыяй, дзейнасьць якой зьвязана з гвалтам над грамадзянамі або прычыненьнем шкоды iх здароўю.
Са сродкаў масавай інфармацыі праваабаронцам стала вядома, што ў сакавіку 2021 году затрымалі і ўзялі пад варту праз абвінавачваньне ў дзяржаўнай здрадзе капітана Дзяніса Урада.
У Беларусі сама меней 6 падлеткаў затрымалі ў палітычных крымінальных справах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мінулага году. Большасьць зь іх вінавацяць у пратэстах 10 жніўня. Калі скласьці іхныя прысуды, то разам выйдзе 15 гадоў. Расказваем, хто яны і за што сядзяць.
Беларускі пратэст канчаткова перамог на ўзроўні сьвядомасьці. Больш ня можа быць сумневаў, бо проста цяпер мы назіраем, як руйнуецца адзін з найважнейшых падмуркаў старой сыстэмы каштоўнасьцяў — паміраюць конкурсы прыгажосьці.
Выразы, якія публічна абражаюць Лукашэнку, сілавікі нібыта знайшлі ў сакавіцкім інтэрвію берасьцейца.
Журналіст расейскага інтэрнэт-выданьня «MБХ медиа» Раман Папкоў называе Беларусь «ірванай, крывавай ранай на целе Інтэрмарыюму», а так званую «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі лічыць геапалітычным увасабленьнем турмы на Акрэсьціна.
29 красавіка 2021 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка, якога называюць клясыкам беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі ўжо восьмы месяц знаходзяцца на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску.
Афіцыйная прычына — «у сувязі зь неатрыманьнем пэнсіі цягам 6 месяцаў», хоць Купрэева больш за 10 месяцаў сядзіць у «амэрыканцы».
28 красавіка ў Першамайскім судзе Менску пачаўся працэс над Мацьвеем Будніцкім, удзельнікам «Маршу вызваленьня», які адбыўся ў Менску 4 кастрычніка.
28-гадовы вэгетарыянец Іван Манько апавядае пра сваю грамадзкую актыўнасьць, зьмены ў бабруйскім ізалятары і досьвед няволі.
Фонд «Краіна для жыцьця» заснаваны ў кастрычніку 2020-га з ініцыятывы Сяргея Ціханоўскага, у лістападзе таго ж году атрымаў рэгістрацыю ў Літве і пачаў сваю працу.
Загрузіць яшчэ