Жыхару кварталу «Пірс» Ільлі Квачэнку вярнулі аўтамабіль, які ў яго забралі за вывешаны на бальконе бел-чырвона-белы сьцяг.
Расьсьледаваньне спраў журналістаў праз чарговыя два месяцы ад затрыманьня працягваюць, яны застаюцца за кратамі. Але істотнага нічога ў справах не адбываецца. Пра гэта ў адзін голас кажуць сваякі журналістаў Юліі Слуцкай, Андрэя Аляксандрава і Дзяніса Івашына.
6 траўня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «хуліганства» (артыкул 339 Крымінальнага кодэксу) у дачыненьні да 23-гадовага Кірылы Брыгі. 16 жніўня, падчас акцыі пратэсту, ён дапамог зьняць чырвона-зялёны сьцяг, каб замяніць яго на бел-чырвона-белы.
«Ад сёньня я шараговы баец Бацькаўшчыны — гэта гучыць горда, нават больш крута, чым падпалкоўнік КДБ».
6 траўня у Камісіі правоў чалавека Кангрэсу ЗША адбыліся слуханьні, прысьвечаныя дэмакратыі і правам чалавека ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка пазбавіў вайсковага званьня Дзьмітрыя Пратасевіча — бацьку былога галоўнага рэдактара тэлеграм-каналу Nexta Рамана Пратасевіча.
Лукашэнка пазбавіў афіцэрскіх званьняў 80 былых міліцыянтаў, памежнікаў і вайскоўцаў. Сярод іх — лейтэнант міліцыі запасу, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Уладзімер Жыгар. Зь якімі эмоцыямі сустрэў ён навіну, спыталася Свабода.
Мясцовыя ўлады адмовілі арганізатарам акцыі «Бессмертный полк» у правядзеньні шэсьця ў Берасьці. Забаранілі гэтую акцыю і ў Менску.
Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка, адзін з 10 абвінавачаных у справе аб замаху на Аляксандра Лукашэнку, зьвярнуўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны па атрыманьне статусу ўцекача або дадатковую абарону ўкраінскай дзяржавы.
Cтудэнт БДУ Арцём Баярскі, якога абвінавачваюць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, а менавіта ў адміністраваньні пабліка «Мая краіна Беларусь», прызнаны палітзьняволеным.
Суд Аршанскага раёну і гораду Воршы прысудзіў 23 красавіка Максіму Шаўлінскаму два гады «хіміі» з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу і выплату тысячы рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду.
Гэта 35-гадовы дальнабойшчык з Нарачы Дзяніс Краўчук, ён цяпер праходзіць у якасьці абвінавачанага па артыкуле 357 Крымінальнага кодэксу «Змова ці іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Тэрмін знаходжаньня пад вартай яму працягнулі да 2 месяцаў.
Былы польскі пасол Лешэк Шарэпка напісаў раман пра Беларусь. Падзеі ў кнізе «Беларускі снайпэр» адбываюцца ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукавага.
Стан здароўя Рамана Кагадоўскага застаецца цяжкім, але ёсьць невялікая станоўчая дынаміка, па меншай меры ён стабілізаваўся.
Затрыманьні і допыты культурных дзеячаў, закрыцьцё крамаў з сымболікай, ператрусы арт-прастораў,— Беларускі ПЭН-цэнтар падрыхтаваў маніторынг парушэньняў культурных правоў.
Інтэрвію старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова аб пазбаўленьні яго званьня падпалкоўніка міліцыі
Пскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным рашэньне міністэрства юстыцыі Расеі аб уключэньні пскоўскай журналісткі Людмілы Савіцкай ў рэестр СМІ — замежных агентаў.
Улады Туркмэністану абавязалі вэтэранаў Другой сусьветнай вайны і тылу здаць грошы на падарункі самім сабе. Яны будуць уручаныя ім ад імя прэзыдэнта краіны Гурбангулы Бэрдымухамэдава.
У мэмарыяле на месцы былой вёскі Шунеўка Докшыцкага раёну зрабілі пастаноўку падзеяў з часоў акупацыі падчас Другой сусьветнай вайны.
Фэльчар хуткай дапамогі зь Ліды Алег Краўцоў, які знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо паўгода, напісаў ліст зь СІЗА. Ён расказаў пра турэмны побыт, пра тое, што турбуе вязьняў і як палегчыць сабе жыцьцё ў новых умовах.
Працяг скандальнай гісторыі з разгонам «несанкцыянаванай акцыі» ў Жодзінскай лазьні: улады адмовіліся ад намеру забраць прыёмнае дзіця ў Іны Чыжонак, адной з тады затрыманых.
43-гадовага прадпрымальніка Міхаіла Юдзіна ў сакавіку асудзілі на 4 гады калёніі за тое, што летась восеньню падчас акцыі пратэсту ён спрабаваў адбіць дзяўчыну ў амапаўца.
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
Што расказваюць людзі, у якіх узьнікаюць канфлікты з роднымі і сябрамі на тэму палітыкі і грамадзянскай пазыцыі? Як яны сябе адчуваюць, што іх турбуе, як яны змагаюцца з эмоцыямі?
З ростам колькасьці прышчэпленых людзей расьце і колькасьць тых, хто не зьяўляецца ў пункты вакцынацыі для атрыманьня другой дозы вакцыны.
Праваабаронцы прызналі абвінавачанага палітвязьнем.
У Менскім гарадзкім судзе зноў разглядаюць крымінальную справу супраць інжынэра Ціхана Восіпава, якога вінавацяць у замаху на жыцьцё вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас жнівеньскіх падзей у Менску.
19 красавіка Алеся Пушкіна судзілі ў Крупках праз скайп і далі 10 сутак арышту. Падстава — супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Пра гэта Алесь Пушкін паведаміў у лісьце да жонкі Яніны.
Нечаканы працяг скандальнай гісторыі з разгонам «несанкцыянаванай акцыі» ў Жодзінскай лазьні.
Блогеру прад’явілі канчатковае абвінавачаньне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка скончыў 10-дзённую галадоўку, якую абвясьціў на знак салідарнасьці з палітвязьнямі.
Яе муж Андрэй Шарэнда перакананы, што гэта пагражае здароўю і жыцьцю Паліны.
Адказнай за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве стала Натальля Задзяркоўская. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму далучылася да каманды Паўла Латушкі і якія яе задачы ў НАК.
Прыватны дом Веслава Меданоўскага могуць зьнесьці да 1 чэрвеня. Нягледзячы на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну, яму дагэтуль ня выдзелілі для пабудовы дома ўчастак узамен таго, які аднялі.
Сілавікі працягваюць перасьлед за пратэсты. Свабода сочыць за арыштамі, ператрусамі і судовымі рашэньнямі ў адміністрацыйных справах.
Толькі каля 12% людзей па ўсім сьвеце могуць свабодна выказваць сваё меркаваньне, удзельнічаць у сходах і змагацца з праявамі несправядлівасьці.
На працэсе па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам», які праходзіць у Менскім абласным судзе, прайшлі спрэчкі бакоў.
Чаму людзі на волі сілкуюцца энэргіяй і аптымізмам ад тых, хто за кратамі? Што палітвязьні даюць грамадзтву — і чым тыя, хто на волі, могуць дапамагчы палітычным зьняволеным? Ці ёсьць эмпатыя да палітвязьняў сярод турэмнікаў? І чаму родным зьняволеных ня варта замоўчваць сваю бяду?
35-гадовага бабруйчаніна Сяргея Мардушкова затрымалі на Дзень Волі і асудзілі на 15 сутак арышту за «несанкцыянаваны пікет».
Матэрыялы справы кансультанта Радыё Свабода цяпер у Генпракуратуры, дата пачатку суду пакуль невядомая.
Цяпер журналіст з Драгічыну знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Палітзьняволеная, паводле паплечнікаў, апынулася ў «інфармацыйным вакууме».
Ян Максімюк размаўляе з псыхатэрапэўткай Юліяй Макоўскай пра тое, як жыць бяз страху і са страхам.
Палітычнаму зьняволенаму Дзянісу Івашыну ў СІЗА далі 7 дзён карцару. Там вельмі халодна.
«Ранкам да Андрэя прыйшлі дадому, ня ведаем, у колькі дакладна. Абшукалі кватэру і яго забралі», — сказалі сваякі.
Свабода пагутарыла зь дзедам 19-гадовага студэнта хімфаку БДУ Арцёма Баярскага, якога ўтрымліваюць ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Цяпер супрацоўнікі ІТ-кампаній, у прыватнасьці беларускіх, змогуць лягчэй атрымаць від на жыхарства ў Літве. Папраўкі ў закон улічваюць і іхныя сем'і.
«Сильные новости» — самы папулярны на Гомельшчыне лякальны партал грамадзка-палітычных навінаў. Ягоны заснавальнік Пятро Кузьняцоў у гутарцы са Свабодай расказаў пра сакрэты посьпеху і рэпрэсіі.
На ўрачыстай штогадовай цырымоніі «Дня перамен» у рамках адзначэньня Міжнароднага дня свабоды друку, арганізаванай Свабодным унівэрсытэтам Брусэлю, пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч надалі тытул ганаровага доктара гэтага ўнівэрсытэту.
Загрузіць яшчэ