Расейскі палітык і блогер Максім Кац павіншаваў палітвязьня Ігара Лосіка з днём нараджэньня. Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.
Студэнтку Вольгу Вайтовіч аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў) за тое, што прыйшла 14 траўня на працэс па справе студэнтаў.
У ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна ў Менску 20 траўня не прынялі перадачы для затрыманых супрацоўнікаў парталу Tut.by. Перадачы там прымаюць толькі раз на тыдзень — па чацьвяргах.
Шосты дзень у Доме правасудзьдзя засядае суд па «справе студэнтаў» — 10 студэнтаў, адной выкладчыцы і адной выпускніцы менскіх ВНУ, якіх вінавацяць у арганізацыі акцый пратэсту студэнтаў восеньню мінулага году.
ГУБАЗіК прадставіў у суд дакумэнты, дзе напісана, што каналы грамадзкіх дзеячоў заклікалі да дэстабілізацыі ў краіне і зьвяржэньня Лукашэнкі.
Пасьля блякаваньня Tut.by і візыту сілавікоў у Hoster.by беларусы на заклік тэлеграм-каналаў паспрабавалі ў лістах да ICANN пераканаць сусьветнага рэгулятара дамэнных імёнаў пазбавіць Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі (ААЦ) права кіраваць дамэннай зонай .by.
Сваякі Юліі Чарняўскай 20 траўня падалі заяву ў КДБ: ад 18 траўня не было ніякай інфармацыі, дзе яна.
Старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Кухараў прэзэнтаваў праект ушанаваньня памерлага ў пачатку году мітрапаліта Філарэта.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заклікалі ўлады паведаміць сваякам і грамадзкасьці, дзе цяпер Юлія Чарняўская, і пусьціць да яе адваката.
Як толькі ўлады адносяць кагосьці да «чужых», гэты чалавек аўтаматычна пазбаўляецца большасьці прапісаных і тым больш непісаных правоў.
Яе падазраюць у паклёпе: у адным са сваіх ролікаў яна абвінаваціла пэдагога з Баранавічаў у фальсыфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Пэтыцыя за шпіталізацыю палітвязьня Сяргея Верашчагіна сабрала больш за 6700 подпісаў.
Жанчыну з гораду Паставаў Віцебскай вобласьці асудзілі за абразу міліцыянта і захоўваньне патронаў.
Апэляцыю ў справе горадзенскага рок-музыканта Ігара Банцэра разглядзелі ў Горадзенскім абласным судзе 20 траўня. Ён паедзе на паўтара года «хіміі».
Палітвязьня Алеся Пушкіна перавялі ў жодзінскую турму зь менскага СІЗА № 1 на Валадарскага.
Да старшыні прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Васіля Завадзкага прыйшлі зь ператрусам.
Асуджаную журналістку тэлеканалу «Белсату» Кацярыну Андрэеву перавезьлі ў магілёўскае СІЗА. Адтуль яе павінны этапаваць у гомельскую калёнію для адбыцьця пакараньня.
Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.
Чацьвер — адзіны дзень, калі на Акрэсьціна прымаюць перадачы.
У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Свабода сочыць за судамі і выракамі ў крымінальных справах. Інфармацыя абнаўляецца.
Беларускаму палітзьняволенаму Ігару Лосіку сёньня спаўняецца 29 гадоў. Свой дзень народзінаў ён праводзіць у турме, чакаючы суду. Ягоныя жонка Дарʼя і дачка Паўліна 11 месяцаў жывуць бяз мужа і бацькі. Як жыве сямʼя Ігара Лосіка, глядзіце ў відэа Свабоды.
30-гадовага Дзьмітрыя Тура абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Берасьці 10 жніўня. Зь лютага ён знаходзіцца ў СІЗА № 7. Дзьмітрыю пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Яго маці Алена Тур расказала Свабодзе, як зьмянілася жыцьцё пасьля яго затрыманьня.
Цяпер палітвязяня з камэры кожны раз выводзяць у кайданках.
Год назад, 20 траўня, Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 15 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Пачалася ці ня самая драматычная выбарчая кампанія ў гісторыі Беларусі. Свабода сабрала гісторыі некаторых вядомых беларусаў, жыцьцё якіх падзялілася на «да» і «пасьля» 9 жніўня 2020 году.
Справу разглядалі без абвінавачанай, бо яна зь сям’ёй зьехала ад перасьледу за мяжу.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога трымаюць у СІЗА КДБ па абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту, напісаў дзецям, жонцы ды ўнукам. Гэта першыя весткі ад яго больш як за месяц зьняволеньня.
19 траўня дадому да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча прыйшлі сілавікі. Пра гэта яму паведамілі суседзі.
На момант, калі рыхтавалася гэтая публікацыя, яшчэ не было вядома, дзе знаходзіцца пісьменьніца, культуроляг, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
Амаль два месяцы карэспандэнт «Газэты Выборчай» Андрэй Пачобут утрымліваецца за кратамі. Напярэдадні стала вядома, што яго перавялі з СІЗА № 1 Менска ў Жодзіна. Журналіста прызналі палітвязьнем.
На многіх судовых паседжаньнях па «справе Ціханоўскага», у якіх сам блогер ня браў удзелу, пра яго задавалі шмат пытаньняў.
Дачка заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Яўгенія паведаміла, што па-ранейшаму ня мае інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца яе маці, вядомая культуроляг Юлія Чарняўская.
З палкоўнікам юстыцыі, сьледчым у асабліва важных справах аднаго зь міжраённых аддзелаў Сьледчага камітэту не працягнулі кантракту. Як ён лічыць, з прычыны «нядобранадзейнасьці». Пасьля амаль 25 гадоў у праваахоўнай сыстэме апынуўся на раздарожжы.
Гомельскія глуханямыя працуюць на прадпрыемстве таварыства глухіх «Віпра». Туды прыйшла міліцыя, бо выявіла, што глуханямыя маюць сваю суполку ў Telegram.
«Партнэрскія адносіны NATO і Беларусі ўсё яшчэ актыўныя, яны не разарваныя», — заявіў палітычны прадстаўнік пры місіі ЗША ў NATO Пітэр Слоўн падчас віртуальнага туру для прадстаўнікоў СМІ і палітолягаў, дзе абмяркоўваліся сярод іншага ўзаемаадносіны Беларусі і Паўночнаатлянтычнага альянсу.
27-гадовы Андрэй Пархоменка адбыў 15-сутачны арышт. Падчас адбыцьця пакараньня ён захварэў на COVID-19.
У страйкаме «Беларуськалію» сёньня каля 140 сяброў. Сярод іх Аляксандар і Тацяна Махровы. Гэта адзіная сямʼя, якая пайшла ў страйк поўным складам. Чаму яны прынялі такое рашэньне і як яно зьмяніла іх жыцьцё, расказала Тацяна Махрова.
18 траўня 2021 ўлады адключылі сайт Tut.by і заблякавалі доступ да ягоных люстэрак. Рэшта каманды парталу засяродзілася на абнаўленьні кантэнту ў сацыяльных сетках і праграмах для смарфонаў.
Блогерка Вольга Такарчук на мінулым тыдні 6 гадзін правяла ў пастарунку праз надуманыя абвінавачаньні. Наперадзе ў яе суд у крымінальнай справе нібыта за абразу судзьдзі.
Раніцай 19 траўня пасьля паўгода ў турме вызвалілі журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч. За тры дні да заканчэньня тэрміну яе этапавалі з Магілёва ў калёнію ў Гомлі.
13 супрацоўнікаў Tut.by затрымалі, дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка парталу Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
19 траўня скончыўся тэрмін зьняволеньня журналісткі Кацярыны Барысевіч, якую затрымалі за артыкул пра тое, што забіты жыхар «плошчы Пераменаў» Раман Бандарэнка быў цьвярозы.
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі заклікаў «да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сёньняшнія часы, у XXI стагодзьдзі, перасьледуюць за праўду, за веру, за тое, што ён сапраўдны чалавек».
Пасьля выпіскі са шпіталя Юлія Чарняўская дома не зьявілася і сувязі зь ёй няма, паведамляе дачка.
Муж галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай Васіль Кішкурна расказаў пра ператрус і затрыманьне жонкі.
У Вільні 18 траўня людзі выйшлі падтрымаць беларускіх журналістаў і палітвязьняў.
18 траўня сілавікі прыйшлі ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіліяваныя зь ёю Hoster.by і av.by. Вобшукі прайшлі таксама і ў кватэрах журналістаў. Сайт Tut.bу заблякавалі.
Унутраная і міжнародная рэакцыя на крымінальную справу супраць парталу Tut.by, блякаваньне сайту, допыты і ператрусы ў кватэрах і офісах рэдактараў і журналістаў.
Праца працягваецца ў штатным рэжыме, хоць некалькімі гадзінамі раней у офіс кампаніі прыйшлі супрацоўнікі ДФР.
Юры Зісер, Людміла Чэкіна, Марына Золатава — што казалі людзі, якія стварылі найбуйнейшы партал краіны. 18 траўня доступ да парталу Tut.by у Беларусі заблякавалі. ДФР пачаў расьсьледаваньне крымінальнай справы.
Загрузіць яшчэ