Палітвязень Вітольд Ашурак, які нечакана памёр 21 траўня ў шклоўскай калёніі, за месяц да сваёй сьмерці пісаў пра сустрэчу ў турме з жонкай, цяжкі этап наперадзе і «некіношныя» ўмовы ў карцэры, куды ён трапіў за беларускую мову. Публікуем два лісты, якімі падзяліліся нашыя чытачы.