Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Hoster.by заявіла пра аднаўленьне працы, дырэктар на допыце ў ДФР


У офісе Hoster.by
У офісе Hoster.by

Праца працягваецца ў штатным рэжыме, хоць некалькімі гадзінамі раней у офіс кампаніі прыйшлі супрацоўнікі ДФР.

«Кампанія ўжо працуе ў штатным рэжыме. Усё на сваіх месцах, акрамя генэральнага дырэктара», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Hoster.by.

Генэральны дырэктар Сяргей Павалішаў са сваім адвакатам на гэты момант знаходзіцца ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў. Па дадзеных кампаніі, ніякіх абвінавачаньняў яму не прад’яўлялі.

18 траўня раніцай у офісы Tut.by і Hoster.by прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Камітэт дзяржаўнага кантролю распачаў у дачыненьні службовых асоб ТАА «Тут Бай Мэдыя» крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь «Ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры».

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу. У ведамстве патлумачылі, што Генэральная пракуратура ўстанавіла шматлікія факты парушэньняў закону аб СМІ ў частцы разьмяшчэньня забароненай інфармацыі ў шэрагу публікацый. Падчас вобшукаў у рэдактараў і журналістаў сайту канфіскоўвалі тэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG