Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат зноў адклаў апублікаваньне дадзеных па сьмяротнасьці ў 2020 годзе


Ілюстрацыйнае фота

Цяпер яны зьявяцца «па меры гатоўнасьці», паведамілі ў арганізацыі.

Белстат зноў адклаў публікацыю інфармацыі аб сьмяротнасьці ў Рэспубліцы Беларусь. Раней публікацыя пераносілася на месяц: з 16 красавіка на 17 траўня. Аднак і ў траўні прачытаць і прааналізаваць статыстыку будзе немагчыма, а дата робіцца невядомай. На сайце Белстату такая інфармацыя апублікавана толькі за 2019 год.

Летась беларусаў стала меней на 60,7 тысячы чалавек. Такое скарачэньне адразу на 41,7 тысячы большае за папярэдні, 2019 год. Аднак лічба па зьмяншэньні насельніцтва ўключае ня толькі сьмяротнасьць, але і тых, хто эміграваў зь Беларусі. Такім чынам, застаецца невядомай лічба людзей, якія памерлі, у тым ліку ад COVID-19.

Беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі абвінавачаньні ў спробах схаваць сапраўдную статыстыку сьмяротнасьці ад пандэміі каранавірусу. Мэдыцынскія экспэрты называюць розныя маштабы хаваньня дадзеных, ёсьць меркаваньні аб тым, што колькасьць загінуўшых ад пандэміі, што апанавала летась увесь сьвет, у Беларусі можа быць зьменшана ажно ў 7 разоў. Афіцыйная ж статыстыка ад Міністэрства аховы здароўя гаворыць пра 2701 памерлага ад хваробы.

Па стане на 1 студзеня 2021 году ў Беларусі пражывалі 9,35 мільёна чалавек. Некалькі тысяч беларусаў пакінулі радзіму з-за перасьледу ўладаў пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG