На пытаньні Радыё Свабода адказаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка.
У Менску і іншых гарадах Беларусі 10 жніўня працягваліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасьня. Праваабарончы цэнтар «Вясна» абнаўляе вынікі судоў анлайн.
Расейская акторка Кацярына Шмакава выбачылася за ролю ўдзельніцы беларускіх пратэстаў у праграме «Международная пилорама» на тэлеканале НТВ.
Траіх аштрафавалі, справы пяцярых накіравалі на дапрацоўку.
Насельніцтва Беларусі за 20 гадоў скарацілася амаль на 631,8 тысячы чалавек, пры гэтым гарадзкіх жыхароў стала больш. Такія лічбы па выніках перапісу насельніцтва 2019 году падае Нацыянальны статыстычны камітэт.
31,7% беларусаў назвалі беларускую мову хатняй на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе.
Максіма Сташулёнка звольнілі з МНС паводле артыкула. Сьпярша яго ўгаворвалі звольніцца па згодзе бакоў, але ратавальнік адмовіўся. Ён зьбіраецца абскарджваць сваё звальненьне праз суд.
Самая вядомая ў сьвеце беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму перастала быць апалітычнай і так востра перажывае цяперашнія падзеі.
Раніцай 10 верасьня машыніст камбайну 1-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Юры Корзун прыкаваў сябе да абсталяваньня на глыбіні 305 мэтраў і адмаўляўся падымацца на паверхню.
9 верасьня памёр Генэк Лёска, польскі рок- і блюз-выканаўца беларускага паходжаньня. Яму было 45 гадоў.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер выступае на турніры U.S. Open у Нью-Ёрку, сказала 9 верасьня амэрыканскім журналістам, што цяперашнія падзеі ў Беларусі — «вельмі складаная тэма для размовы».
Вольга Такарчук, ляўрэатка Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2018 году, выказала салідарнасьць зь беларускімі жанчынамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны.
Цімур Алеўскі з тэлеканалу «Настоящее время» запытаў расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага, чаму маўчыць расейская інтэлігенцыя і ці ёсьць ёй што сказаць пра падзеі ў Беларусі.
Чальцоў Кааардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака і Ільлю Салея прызналі палітычнымі зьняволенымі. Колькасьць палітвязьняў у Беларусі наблізілася да 60 чалавек.
У якой сям’і вырасла Марыя Калесьнікава, чым захапляецца, акрамя музыкі, і якім чынам трапіла ў палітыку. Расказвае яе сястра Тацьцяна Хоміч.
Марыі Зайцавай 19 гадоў. Яна ўдзельніца акцыі пратэсту, прыехала ў Менск з Гомля. І ўжо месяц ляжыць у шпіталі: 9 жніўня выбухам шумавой гранаты ёй парвала барабанную перапонку.
Расейскі палітык Аляксей Навальны цалкам ачуўся пасьля таго, як яго вывелі з мэдычнай комы ў бэрлінскай клініцы. Пра гэта паведамляюць The Insider, Bellingcat і Der Spiegel.
9 верасьня з пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 2 у Менску звольнілі Максіма Сташулёнка, які раней папярэдзіў жыхароў кварталу «Каскад», што МНС плянуе зьняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Пасьля затрыманьня іх пабілі, на твары намалявалі крыжы зялёнкай, зьдзекаваліся, праверылі ў тэлефонах, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя.
Каб падтрымаць беларусаў, Катажына прайшла па канаце, нацягнутым на вышыні 34 мэтры над паверхняй Ціхага акіяну. Гэта адбылося ў Аўстраліі.
Што стаіць за гэтай адстаўкай?
Пра гэта паведаміла Свабодзе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Францыя выступіла з заявай наконт неабгрунтаваных арыштаў у Беларусі і выгнаньня актывістаў з краіны.
Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў паведаміў, што сёньня затрымалі адваката Ільлю Салея.
Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з журналістамі пасьля таго, як у яе кватэру настойліва намагаліся трапіць невядомыя.
Пра статус Марыі Калесьнікавай, затрыманай на беларуска-украінскай мяжы, нічога не паведамляецца.
Марыя Калеснікава затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага, паведаміў Tut.by бацька Марыі Аляксандар Калесьнікаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 9 верасьня прызначыў Андрэя Шведа, які дагэтуль узначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз, Генэральным пракурорам Беларусі, паведамляе БелТА.
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі пакінуў пасаду. Пра гэта Ўладзімер Несьцяровіч напісаў у Facebook, паведамляе «Прессбол».
"Мне звоняць у дамафон, чуеце, поўны двор ціхароў. Два аўтобуса таксама стаяць. Дайце пайду зьбяруся"— сказала Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч па тэлефоне.
Выкладчыкі патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў і завесьці справы па фактах гвалту, спыніць рэпрэсіі.
Увечары 8 верасьня ў Менску каля Камароўскага рынку, а таксама на праспэкце Машэрава адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калесьнікавай, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Юры Стрыжак тыдзень правёў у Жодзінскай турме ў адной камэры зь Сяргеем Дылеўскім — сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, рабочым МТЗ, які адным зь першых далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.
Студэнта БДУІР Мікалая Сасева ўжо больш як тры тыдні трымаюць у розных вязьніцах Менску: спачатку ў СІЗА КДБ, цяпер у менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Таварыствам уласьнікаў дамоў № 3 на Смаргоўскім тракце і № 62 на вуліцы Чарвякова (гэта суседнія будынкі) выпісалі штрафаў на 6750 рублёў — ад раённай санітарнай службы.
Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў, якіх прымусілі выехаць ва Ўкраіну, выйшлі на сувязь.
Сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова не затрымлівалі на тэрыторыі Ўкраіны, каб выдаць беларускім уладам.
Адным з практычных вынікаў беларускага рэвалюцыйнага працэсу многія называюць пачатак утварэньня гарадзкіх міні-супольнасьцяў. Двары, вуліцы, мікрараёны...
Старшыня незалежнага прафсаюзу Польшчы «Салідарнасьць» Пётар Дуда прыляцеў у Менск на запрашэньне кіраўніка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.
Аляксандар Лукашэнка ў час інтэрвію расейскім журналістам заявіў, што Марыя Калесьнікава «хацела ўцячы да сястры ва Ўкраіну». Аднак бацька Марыі гэта абвяргае.
Да таго, як прысуд набудзе моц, Яфрэмава возьмуць пад варту – раней ён быў пад хатнім арыштам.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў Свабодзе, што прэтэнзій да Марыі Калесьнікавай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова ў беларускіх памежнікаў на пропуску «Аляксандраўка» ў Нараўлянскім раёне не было.
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі палітвязьнямі шэраг прадстаўнікоў сфэры бізнэсу, затрыманых з палітычных прычынаў.
Дачку супрацоўніцы Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 7 верасьня.
Група літоўскіх дэпутатаў зьвярнулася ў амбасаду Беларусі ў Вільні з заклікам неадкладна вызваліць удзельнікаў пратэстаў і правесьці новыя выбары.
Мы пагутарылі з Максімам Сысоенкавым, і ён расказаў, што выклікала такія эмоцыі і якія словы ён хацеў бы сказаць Лукашэнку.
«Журналістыка — не злачынства. Журналісты — не злачынцы. Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі!».
У яго ўвайшлі 13 арганізацый. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьцілі прадстаўнікі некалькіх ужо дзеючых ініцыятываў.
Студэнты Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы пачалі падаваць заявы аб выхадзе з БРСМ і прафкаму.
Загрузіць яшчэ