Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 7 верасьня.
Група літоўскіх дэпутатаў зьвярнулася ў амбасаду Беларусі ў Вільні з заклікам неадкладна вызваліць удзельнікаў пратэстаў і правесьці новыя выбары.
Мы пагутарылі з Максімам Сысоенкавым, і ён расказаў, што выклікала такія эмоцыі і якія словы ён хацеў бы сказаць Лукашэнку.
«Журналістыка — не злачынства. Журналісты — не злачынцы. Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі!».
У яго ўвайшлі 13 арганізацый. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьцілі прадстаўнікі некалькіх ужо дзеючых ініцыятываў.
Студэнты Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы пачалі падаваць заявы аб выхадзе з БРСМ і прафкаму.
«Удзел у антыўрадавых дэманстрацыях стаў звыклым для многіх беларускіх студэнтаў, у тым ліку і для мяне», — піша ў газэце Washington Post студэнтка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.
Апошнімі днямі масава пачалі стварацца тэлеграм-чаты па дварах, мікрараёнах — і ў Менску, і ў рэгіёнах. Зьявілася мапа, якую зрабілі валянтэры, дзе кожны можа лёгка знайсьці свой лякальны чат.
Менчука Юрыя Стрыжака затрымалі 20 жніўня як удзельніка несанкцыянаванай вулічнай дэманстрацыі, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Тацяна Матыль прысудзіла 15 дзён адміністрацыйнага арышту, але на волю ён так і ня выйшаў.
Яе затрымалі раніцай 7 верасьня, пазьней дома ў пацярпелай прайшоў ператрус.
Цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава знайшлі на ўскрайку мікрараёну Серабранка раніцай 5 верасьня. Абставіны яго сьмерці незразумелыя нават блізкім сваякам, піша «Наша Ніва».
Расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага вывелі з мэдычнай комы і адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ). Ягоны стан палепшыўся, паведамілі ў нямецкай клініцы Charité.
Марыя і яе хлопец атрымалі цяжкія траўмы ад выкарыстаньня спэцсродкаў. Раніцай іх абаіх забралі ў Сьледчы камітэт.
У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу Адзінства, разьбілі сілавікі.
Каардынацыйная рада пасьля захопу невядомымі Марыі Калесьнікавай выступіла з заявай.
У Менскай гарадзкой станцыі ратаваньня на водах не камэнтуюць зьвестак пра лёс 6 супрацоўнікаў станцыі, якіх затрымалі 6 жніўня.
Сям’я Шчарбаковых — маці Вікторыя і дзьве дачкі, Яна і Марта, — 8 гадзін правялі ў Заводзкім РУУС пасьля затрыманьня на вуліцы Чабатарова.
«Служыць бы рад, падслужвацца агідна» — словы, якія раптам сталі актуальнымі ў сёньняшняй Беларусі, і якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Сярод затрыманых пасьля ўчорашняга «Маршу адзінства» апынуўся распрацоўнік мабільных праграм Канстанцін Канопка.
Увечары сваякі Марыі Калесьнікавай падалі заяву ў міліцыю па факце зьнікненьня.
У Празе ва ўзросьце 82 гадоў памёр чэскі кінарэжысэр, актор і сцэнарыст Іржы Менцэль. Пра гэта паведаміла ягоная ўдава на сваёй старонцы ў Facebook. Прычына сьмерці не ўдакладняецца.
З бабруйскага ізалятара пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Віталь Красьніцкі, адзін з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне», звольнены 27 жніўня нібыта за прагул.
У Магілёве «Марш адзінства» ня стаў самай масавай акцыяй за час мясцовых пратэстаў супраць вынікаў выбараў, але яго ўдзельнікі гэтым разам былі «больш рашучымі» ў супрацьстаяньні зь міліцыянтамі.
Ён вядомы палітоляг, дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі
У кватэры яе 93-гадовай маці правялі вобшук.
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл патлумачыў, чаму на чале беларускага экзархату будзе беларус.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя «перахопам перамоваў паміж Бэрлінам і Варшавай», які апублікаваў дзяржаўны тэлеканал АНТ.
Камэнтар экспэрта Свабоды Валера Карбалевіча.
У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.
Каля Ленінскага РУУС у Менску сабраліся бацькі затрыманых 5 верасьня студэнтаў. Мэдыкі, якія дзяжураць побач, кажуць, што яшчэ ня бачылі затрыманых, але «моцна пацярпелых няма».
Запыталіся ў актыўных бацькоў, як іхныя дзеці прызвычайваюцца да новай рэальнасьці. А таксама даведаліся ў псыхоляга, як правільна размаўляць зь дзецьмі пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
5 жніўня ў Менску затрымалі некалькіх журналістаў.
Жыхарка Жлобіна Вольга Сныткова заўважыла на брамцы свайго недабудаванага дому бутэльку з бэнзінам, абкручаную паперай і размаляваную нацысцкай сымболікай на бела-чырвоным фоне.
У сеціве зьявілася відэа з вуліцы Карла Маркса ў Менску, дзе йшла калёна студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі салідарнасьці.
У Гомлі ўчора міліцыя затрымала дзьвюх жанчын — Сьвятлану Нарскіну і Тацьцяну Бачурную.
Сьледчы Сьледчага камітэту Беларусі Ігар Лобан пасьля першых дзён міліцэйскага гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў запісаў зварот да міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, у якім назваў яго чалавекам бяз гонару і сумленьня за апраўданьне тым дзеяньняў сваіх падначаленых.
Што адбываецца ў Беларусі на 28-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У сьпісе затрыманыя ў Менску, Віцебску, Наваполацку, Полацку.
4 верасьня з Горадні пачалася пэрэгрынацыя фігуры сьвятога Міхала Арханёла па катэдральных касьцёлах усіх дыяцэзіяў у Беларусі дзеля хутчэйшага вырашэньня грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне.
Катаваньні насілі масавы і сыстэмны характар і выкарыстоўваліся як палітычна матываванае пакараньне грамадзян за выказваньне сваёй думкі і ўдзел у антыўрадавых пратэстах
Трэцяга верасьня яе пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня — зь невядомай прычыны.
Беларуская асацыяцыя журналістаў абураная судовымі пастановамі і тым як яны выносіліся.
Увечары 4 жніўня зь менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі затрыманых 1 верасьня журналістаў. 4 жніўня журналістам прысудзілі трое сутак арышту.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», палітычных вязьняў у Беларусі зноў паболела, адразу на 9 чалавек.
17-гадовы Цімур М., якога жорстка пабілі ў Партызанскім РУУС і які знаходзіўся ў коме, 3 верасьня са Сьледчага камітэту пад канвоем трапіў у шпіталь. У падлетка моцныя панічныя атакі. Адвакаты прыехалі ў шпіталь, але іх пакуль не дапускаюць да хлопца.
Іх затрымалі ва ўласнай кватэры, а склалі пратаколы, што затрымалі на іншай вуліцы, за «непадпарадкаваньне міліцыі».
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус правёў у Вільні сустрэчу зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам і экс-кандыдатам у прэзыдэнты ў кампаніі 2010 году Андрэем Саньнікавым.
У лякарню хуткай дапамогі проста з судовага працэсу на Акрэсьціна трапіў лекар Аляксей Беластоцкі, які працуе ў 4-й гарадзкой лякарні. У лекара зламаныя дзьве хрыбеткі, чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія абдзірыны, ён дрэнна чуе на адно вуха.
Старэйшшы пракурор міжнародна-праўнага ўпраўленьня Віталь Вольскі з 2 верасьня не працуе ў Генэральнай пракуратуры. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён пайшоў у адпачынак, а цяпер звольніўся.
У холе Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту адбыліся затрыманьні студэнтаў, паведамілі Tut.by чытачы.
Загрузіць яшчэ