Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: за пятніцу міліцыя затрымала 27 пратэстоўцаў. Сьпіс


Ля прымальні рэктара МДЛУ, дзе чакаюць сустрэчы затрыманыя раней студэнты. 4 жніўня
Ля прымальні рэктара МДЛУ, дзе чакаюць сустрэчы затрыманыя раней студэнты. 4 жніўня

Прынамсі 27 чалавек затрымалі ў пятніцу 4 верасьня, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

У іх сьпісе затрыманыя ў Менску, Віцебску, Наваполацку, Полацку.

Некаторых адпусьцілі без складаньня пратаколаў, некаторых зьмясьцілі ў ізалятары.

Студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту адпусьцілі, склаўшы ў міліцыі пратаколы, калі па іх у Партызанскае РУУС Менску паехалі кіраўнікі ВНУ.

Вялікую долю сярод затрыманых учора складаюць ІТ-спэцыялісты з ПВТ, якія правялі акцыі салідарнасці з PandaDoc.

Сьпіс затрыманых паводле Правааабрончага цэнтру «Вясна»:

  • Раніцай 4 жніўня затрыманы ў менскіх Шабанах Віктар Шаўчэнка.
  • Днём у Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце АМАП брутальна затрымаў Прохара Навіцкага, Мікіту Анацкага, Аляксандра Масалевіча, Антона Павучкова. Іх адвезьлі ў Партызанскае РУУС, а пасля складаньня пратаколаў вярнулі ва ўнівэрсытэт.
  • Каля Парку высокіх тэхналёгіяў у 18 гадзін быў затрыманы Павел Магірка. Там жа былі затрыманыя Вульляна Нікалаенка, Дзяніс Рыжкоў, Павел Белы, Павел Іваноў, Валер Дужык (дастаўлены ў ЦІП), Арцём Джамшурын, Тацяна Казлоўская, Іван Мяцельскі.
  • Паведамлялі таксама пра затрыманьне Ігараса Брагінаса па вул. Даўгабродзкай у Менску. Мужчына выйшаў па цыгарэты і быў затрыманы. Пазьней Ігарас Брагінас быў вызвалены.
  • У падземным пераходзе на перакрыжаваньні пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайце затрыманы Дзьмітры Жукоўскі. На ім была белая майка з «Пагоняй».
  • Насупраць гатэлю «Юбілейная» затрыманая Ірына Сакалоўская.
  • Сярод затрыманых таксама Ўладзіслаў Янушка.
  • На Кастрычніцкай плошчы затрыманыя Ільля Карповіч, Арцём Бунец, Марына Ціхамірава.
  • Недалёка ад Палацу спорту ў Менску затрымалі Дзьмітрыя Зінчанку.
  • У Наваполацку ахова прадпрыемства «Нафтан» адвезла ў РАУС Артура Сінегу. Да суду ён быў зьмешчаны ў ЦІП Наваполацку.
  • У Гомлі затрыманая Тацяна Бачурная, яе даставілі ў РАУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG