Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пасьлядоўна выштурхоўваюць найбольш небясьпечных для рэжыму людзей за мяжу


Вольга Кавалькова, «Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна, Курапаты, 21 жніўня.

Камэнтар экспэрта Свабоды Валера Карбалевіча.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова пакінула Беларусь не па сваёй волі. Яе вывезьлі зь турмы на Акрэсьціна ў Польшчу.

Рэжым выкарыстоўвае такую тактыку не ўпершыню. Чым садзіць сваіх апанэнтаў за краты, лепш выціснуць за мяжу. Там яны менш небясьпечныя. Да таго ж можна заўсёды сказаць, што яны агенты Захаду.

Віктар Бабарыка перад сваёй пасадкай апавядаў, што яму настойліва рэкамэндавалі зьехаць за мяжу, «зьлівалі» інфармацыю, што рыхтуецца арышт. Ён не паслухаўся... А Валер Цапкала пад пагрозай крымінальнай справы зьехаў. Усьлед за ім — ягоная жонка Вераніка.

Потым была драматычная гісторыя з вывазам за мяжу Сьвятланы Ціханоўскай. Лукашэнка нават хваліцца, маўляў, я яе вывез.

Мінулым тыднем не пусьцілі ў Беларусь мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Вось цяпер Вольгу Кавалькову вывезьлі.

Ёсьць асьцярога, што могуць не пусьціць у Беларусь Паўла Латушку.

Гэта частковы адказ на пытаньне, чаму ў беларускай рэвалюцыі няма лідэраў.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG