Увечары 23 верасьня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла ўдзень. Неўзабаве пачаліся затрыманьні ў Менску, Берасьці, Магілёве, Гомлі і іншых гарадах краіны.
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня 23 верасьня выступіў з ініцыятывай стварэньня грамадзкага руху.
«Хуткую» для жанчыны выклікалі сябры
22 верасьня новы старшыня горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік прыехаў у драматычны тэатар, каб сустрэцца з акторамі. Перад гэтым дваіх з тэатральнага калектыву затрымалі на маршы пратэсту, іншыя не дайгралі спэктакль да канца. Адну дзяўчыну з таго спэктакля дырэктар звольніў.
23 верасьня нечакана стала вядома, што адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, чаму, на іх думку, пра гэтую падзею ўлады не паведамілі загадзя.
Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялягічнага факультэту БДУ зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны просяць не дапускаць затрыманьняў і гвалту да мірных грамадзян, вызваліць палітвязьняў і прызнаць вынікі выбараў. несапраўднымі, паведамляе партал TUT. by
Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча прызналі падазраваным паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу («Паклёп»). Наступныя трое сутак ён правядзе ў ізалятары.
У Палацы Незалежнасьці прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта пастфактум паведамілі дзяржаўныя СМІ. Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі гэта адбылося таемна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ.
Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Наш грамадзка-палітычны крызіс, які пачаўся падчас прэзідэнцкай кампаніі, прымае новы абарот, лічыць вядомы беларускі праваабаронца.
Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў публічна адмовілася ад стыпэндыі спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь для падтрымкі таленавітай моладзі.
У Магілёве пасьля 10 дзён сухой галадоўкі шпіталізаваны адзін зь лідэраў акцыяў пратэсту супраць вынікаў выбараў Валадар Цурпанаў. Яго асудзілі на 28 сутак адміністрацыйнага арышту. У мясцовы ізалятар адправілі 1 верасьня. На волю ён меўся выйсьці 29 верасьня.
Мастачка Надзея Саяпіна, яка адсезела 15 сутак за ўдзел у мастацкім пэрформансе, падзялілася са Свабодай уражаньнямі пра суд, ператрус, кантынгент Акрэсьціна і Жодзіна, стаўленьне да «палітычных».
Вядомага плястычнага хірурга Аляксея Дужага зь Менску вызвалілі з жодзінскага СІЗА. Яго затрымалі 20 верасьня, калі ў Менску праходзіў Марш справядлівасьці.
Сьледчыя працягваюць праверку па факце раненьня, якое журналістка «Нашай Нiвы» Натальля Лубнеўская атрымала падчас асьвятленьня акцыі пратэсту ў Менску 10 жніўня.
Украінскае выданьне «Заборона» сьцьвярджае, што ў распараджэньне рэдакцыі трапіла новая інфармацыя пра абставіны забойства журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве ў 2016 годзе.
У доме 63-гадовага пэнсіянэра Юзафа Нямеры ў прыгарадзе Горадні ідзе ператрус.
21 верасьня за гэты ж канцэрт пакаралі Аляксандра Памідорава, таксама 8 дзён арышту — за «несанкцыянаваную акцыю» (арт.23.35 КаАП РБ).
Свабода пагутарыла з палітыкам Віктарам Карніенкам, які знаёмы з Загорцавым некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Пад новым загадам стаіць подпіс кіраўніка спартовага ведамства Сяргея Кавальчука. Міністэрства спорту і турызму пакуль не пацьвярджае сапраўднасьць дакумэнту.
Суд над Анатолем Бокунам адбыўся ў будынку Салігорскага РАУС а 18.00 21 верасьня.
Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў запісала відэазварот на адрас спартовых чыноўнікаў Беларусі, якія аказваюць ціск на спартоўцаў за іх грамадзянскую пазыцыю і подпісы спартовай грамадзкасьці. Зварот публікуе тэлеграм-канал Tribuna.com Беларусь.
Судовае пасяджэньне паводле скаргі праходзіла ў закрытым рэжыме.
Гарадзкі суд Прагі прысудзіў грамадзяніну Беларусі 4,5 года пазбаўленьня волі за ўдзел у вайне супраць Украіны на Данбасе.
Шматдзетныя маці запісалі відэазварот да людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, з заклікам спыніць ціск на бацькоў пагрозамі забраць дзяцей.
Па стане на 22 верасьня сабралі 200 імёнаў і прозьвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 68 чалавек з гэтага сьпісу ўжо прызналі палітычнымі зьняволенымі.
У разгар рэвалюцыі беларускіх жанчын зноў заклікаюць думаць найперш пра сям’ю. І хто гэта робіць? Прэс-сакратарка МУС! Жанчына з пасьпяховай кар’ерай у стэрэатыпна мужчынскай сфэры.
46-гадовага Леаніда Ш. схапілі падчас зачысткі праспэкта Незалежнасьці ў Менску пасьля нядзельнага маршу, паведамляе «Наша ніва».
Партал Tut.by 22 верасьня апублікаваў відэа, дзе былы кіраўнік Смалявіцкага райвыканкаму Міхаіл Загорцаў асуджае гвалт сілавікоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
У Радзе Эўропы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць парушаць правы чалавека, паколькі іх выкананьне — міжнароднае абавязаньне Беларусі.
Паводле Рублеўскай, гэта здарылася яшчэ месяц таму. Сапраўды, яе апошнія публікацыі на сайце выданьня датаваныя 14 жніўня. Ад камэнтароў пісьменьніца адмовілася.
10 верасьня Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем адрэагаваць на выкраданьні людзей невядомымі суб’ектамі ў балаклавах, ня ў форме і бяз знакаў адрозьненьня.
Ранкам 22 верасьня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзьняволенай Тацяны Канеўскай.
Прад’яўленае Віктару Бабарыку абвінавачаньне дагэтуль не дазваляе абароне зразумець, якія менавіта дзеяньні інкрымінуюцца экс-банкіру і экс-прэтэндэнту ў прэзыдэнты, паведаміў адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Але адчувае сябе нармальна, заявіў БелаПАН ягоны адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
У ноч на 20 верасьня ў аварыю трапіў хакеіст зборнай Беларусі Сяргей Касьціцын, піша Tribuna.com.
Расея 21 верасьня аднавіла авіязносіны зь Беларусьсю, такое распараджэньне прыняў расейскі ўрад.
Падзеі 22 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Найважнейшыя падзеі панядзелка 21 верасьня.
Выцеку пэрсанальных зьвестак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было, заявіла ў эфіры тэлеканалу «Расея-24» прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава, перадае ТАСС.
20 верасьня па ўсёй Беларусі прайшлі «Маршы справядлівасьці»: акцыі пратэсту былі ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Салігорску, Жодзіне і іншых гарадах. Усяго ў іх прынялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек.
Жыхар Менску распавёў аб згвалтаваньні супрацоўнікам АМАПу. Адбылося гэта 11 жніўня. Тады сілавікі масава затрымлівалі жыхароў Менску па абвінавачваньнях ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.
Стаматоляг Вольга Рыбакова зь Берасьця, якая заступілася за людзей і атрымала раненьне ад амапаўцаў, сёньня выйшла на працу.
У судзе Прагі абвінавачваньне папрасіла прысудзіць да 15 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвага выдварэньня з краіны грамадзяніна Беларусі, які мае від на жыхарства ў Чэхіі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях супраць Украіны на Данбасе.
У атачэньні міліцыі шасьцёра дзяўчат у Гомлі ўсклалі кветкі на саракавы дзень пасьля сьмерці 25-гадовага Аляксандра Віхора.
Павел Сьлюнькін, першы сакратар упраўленьня Эўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі, на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра сыход з пасады.
Суд Мазырскага раёну вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе аб рабаваньні сямейнай пары сёлета ў студзені.
Загрузіць яшчэ