Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі сябра Каардынацыйнай рады палітоляга Андрэя Ягорава


Андрэй Ягораў
Андрэй Ягораў

6 верасьня ў Менску затрымалі сябра Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі Андрэя Ягорава — вядомага палітоляга, дырэктара Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле прэс-службы КР, Ягорава затрымалі каля 14.00 у раёне вуліцы Чабатарова. Там сёньня масава затрымлівалі дэманстрантаў, якія арганізавана ішлі ў цэнтар горада для ўдзелу ў акцыі «Марш адзінства».

Інфармацыі пра месцазнаходжаньне Ягорава да гэтага часу няма, адзначаюць у КР.

Андрэй Ягораў быў у ліку першых, каго ўключылі ў склад Каардынацыйнай рады.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясьна», вядомыя прозьвішчы ўжо прынамсі 194 затрыманых за сёньня толькі ў Менску.

Раней паведамлялася пра затрыманьне яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай рады Вольгі Паўлавай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG