Інтэрвію зь Юрыем Корзунам, шахтаром «Беларуськалію», які прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі на глыбіні 305 мэтраў.
Сілавікі мэтанакіравана затрымалі трох чалавек, сярод якіх былі фотакарэспандэнты Аляксандар Васюковіч і Ўладзь Грыдзін.
У Гомлі цягам амаль чатырох гадзін праходзіў «Марш герояў». Акцыя, у якой удзельнічалі некалькі тысяч чалавек, скончылася кропкавымі затрыманьнямі.
У Менску і іншых гарадах Беларусі пятую нядзелю запар праходзяць маштабныя маршы пратэсты.
3620-я артылерыйская база ўзбраеньня прыводзіцца ў найвышэйшую ступень боегатоўнасьці, паведамляе Мінабароны.
Яна расказала Свабодзе, што ня мае дачыненьня да сілавых структур і апынулася на мітынгу выпадкова.
Да разгляду адміністрацыйных справаў у судах за кратамі засталіся 87.
Паводле страйкаму, ён знаходзіцца ў Салігорскім РАУС.
На будынках у Менску ўначы зьяўляюцца сьцягі. Фота некалькіх такіх сьцягоў даслалі чытачы Свабоды.
12 верасьня ў Менску прайшоў жаночы марш. А 15-й гадзіне ўдзельніцы сабраліся на плошчы Свабоды, аднак сілавікі хутка падагналі аўтазакі і мікрааўтобусы з танаваным шклом і пачалі жорстка затрымліваць удзельніц акцыі.
У відэароліку гучаць словы, што бацькі ня могуць маўчаць, калі іх дзеці не адчуваюць сябе ў бясьпецы, а абарона не зьяўляецца надзейнай.
У сваім паведамленьні страйкам папрасіў прабачэньня перад працоўнымі за некарэктнае афармленьне забастоўкі напачатку.
Каардынацыйная рада працягне працу пасьля затрыманьня або выправаджэньня зь Беларусі амаль усіх сяброў свайго прэзыдыюму, паведамілі ў прэс-службе рады.
Дэталяў першага допыту Калесьнікавай адвакатка расказаць ня можа, бо дала падпіску аб неразгалошваньні.
А таксама выказалі салідарнасць са студэнтамі.
Прыгадваем некаторыя гучныя імёны людзей, якія спрабавалі атрымаць палітычны прытулак на тэрыторыі замежнай амбасады ў краіне свайго жыхарства.
Бацька і сын, 47-гадовы Віталь і 29-гадовы Ўладзіслаў Кузьнечыкі зь Віцебску, якія папрасілі палітычнага прытулку, пераначавалі ў памяшканьні амбасады Швэцыі.
Прадпрымальнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў і палітычны вязень у мінулым Сяргей Скрабец запісаў песьню на ўласны верш «Жыве Беларусь!»
Улады спрабавалі сілай дэпартаваць 38-гадовую Марыю Калесьнікаву. Пасьля таго як яна парвала свой пашпарт, яе пасадзілі ў СІЗА і цяпер абвінавачваюць у тым, што яе заклікі шкодзяць сувэрэнітэту Беларусі.
11 верасьня ў Менску і рэгіёнах прайшлі суды над удзельнікамі мірных акцый пратэстаў, затрыманымі ў папярэднія дні. Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэньняў.
У Гомлі затрымалі маці траіх дзяцей, фэльчарку Алену Давыдаву. Яна накіроўвалася на працу і зьнікла — паведаміла Свабодзе яе сяброўка.
Амбасадар Украіны накіраваў ноту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сувязі з парушэньнем Венскай канвэнцыі, паведамілі Радыё Свабода ў пасольстве Ўкраіны ў Менску.
Былога вядоўцу і кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Дзьмітрыя Семчанку 11 верасьня арыштавалі на 15 содняў. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў недазволеных масавых мерапрыемствах. Незадоўга да арышту ён даў інтэрвію расейскай журналістцы Ксеніі Сабчак.
Увечары 11 верасьня ля Чырвонага касьцёла ў Менску сілавікі пачалі затрымліваць жанчын, паведамляе Tut.by.
У Бялынічах Магілёўскай вобласьці за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў пакаралі штрафам 54 рублі маці траіх дзяцей Вікторыю Адамовіч. Жанчыну суткі трымалі ў мясцовым ізалятары, скарыстаўшыся тым, што яе васьмігадовая дачка ў санаторыі.
Нехта паскардзіўся на бел-чырвона-белы сьцяг у вакне будынка, дзе месьціцца рэдакцыя.
Мужчыну, які ў першы дзень пратэстаў у Менску заскочыў на міліцэйскі аўтазак і ўпаў адтуль на поўнай хуткасьці, пасьля выпіскі зь лякарні затрымалі і зьмясьцілі ў СІЗА № 1.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі апублікаваў відэа агляду аўтамабіля амбасадара Ўкраіны Ігара Кізіма пасьля перасячэньня ўкраінска-беларускай мяжы.
11 верасьня двое жыхароў Віцебску прыехалі ў Менск, каб папрасіць палітычнага прытулку ў амбасадзе Швэцыі. Паколькі ім не адчынілі дзьверы, яны пераскочылі цераз плот — і цяпер знаходзяцца на тэрыторыі амбасады.
«Махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры»
Журналістка «Нашай нівы» Натальля Лубнеўская, якую паранілі 10 жніўня гумавай куляй у нагу, усё яшчэ знаходзіцца ў шпіталі. Праверку паводле яе заявы Сьледчы камітэт працягнуў да 21 верасьня. Ніякіх сьледчых дзеяньняў не праводзіцца.
У двары на вуліцы Чарвякова ў Менску штовечар праходзяць канцэрты і іншыя актыўнасьці. Цяпер гэты двор штовечар пільнуе міліцыя. Нават прыяжджаў АМАП, былі затрыманьні. Свабода наведала двор, вядомы цяпер як «Плошча Перамен».
Пагутарылі з псыхолягам Аляксандрам Янкелевічам пра тое, як рэабілітаваць чалавека, які толькі выйшаў са зьняволеньня і перажыў катаваньні; каму цяпер сапраўды патрэбна дапамога і як усе перажываньні павярнуць у выгадны для сябе бок.
Былы вядоўца і кіраўнік прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Дзьмітры Семчанка правёў ноч у турме на Акрэсьціна. Журналіста затрымалі 10 верасьня.
Ранкам 11 верасьня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі. Пра гэта Свабодзе паведамілі студэнты, якія сталі сьведкамі затрыманьня.
Праграміст Уладзімер Родчанка з Горадні і яшчэ трое паплечнікаў сталі на калені на плошчы Леніна з партрэтам дзяўчынкі, якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай. Перад імі на гэтым жа месцы затрымалі калегу з падобным плякатам. Усіх затрымалі і пабілі.
Легенда савецкага кіно Лія Ахеджакава запісала зварот у падтрымку беларускага народу. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
17-гадовы Цімур, якога 12 жніўня сілавікі зьбілі да стану, калі спатрэбілася штучная кома, 10 верасьня прапаў з 2-й дзіцячай клінікі Менску, паведамляе пошукава-ратавальны атрад «Анёл».
На пытаньні Радыё Свабода адказаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка.
У Менску і іншых гарадах Беларусі 10 жніўня працягваліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасьня. Праваабарончы цэнтар «Вясна» абнаўляе вынікі судоў анлайн.
Расейская акторка Кацярына Шмакава выбачылася за ролю ўдзельніцы беларускіх пратэстаў у праграме «Международная пилорама» на тэлеканале НТВ.
Траіх аштрафавалі, справы пяцярых накіравалі на дапрацоўку.
Насельніцтва Беларусі за 20 гадоў скарацілася амаль на 631,8 тысячы чалавек, пры гэтым гарадзкіх жыхароў стала больш. Такія лічбы па выніках перапісу насельніцтва 2019 году падае Нацыянальны статыстычны камітэт.
31,7% беларусаў назвалі беларускую мову хатняй на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе.
Максіма Сташулёнка звольнілі з МНС паводле артыкула. Сьпярша яго ўгаворвалі звольніцца па згодзе бакоў, але ратавальнік адмовіўся. Ён зьбіраецца абскарджваць сваё звальненьне праз суд.
Самая вядомая ў сьвеце беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму перастала быць апалітычнай і так востра перажывае цяперашнія падзеі.
Раніцай 10 верасьня машыніст камбайну 1-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Юры Корзун прыкаваў сябе да абсталяваньня на глыбіні 305 мэтраў і адмаўляўся падымацца на паверхню.
9 верасьня памёр Генэк Лёска, польскі рок- і блюз-выканаўца беларускага паходжаньня. Яму было 45 гадоў.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер выступае на турніры U.S. Open у Нью-Ёрку, сказала 9 верасьня амэрыканскім журналістам, што цяперашнія падзеі ў Беларусі — «вельмі складаная тэма для размовы».
Вольга Такарчук, ляўрэатка Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2018 году, выказала салідарнасьць зь беларускімі жанчынамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны.
Загрузіць яшчэ