Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся ў Вільні з Латушкам і Саньнікавым


Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус правёў у Вільні сустрэчу зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам і экс-кандыдатам у прэзыдэнты ў кампаніі 2010 году Андрэем Саньнікавым.

Бакі абмеркавалі міжнародную рэакцыю на сытуацыю ў Беларусі.

«Сёньня сытуацыя ў Беларусі ўсё яшчэ тупіковая, усё яшчэ сытуацыя чаканьня. Думаю, што ўлады спадзяюцца выйграць час і задушыць гэтыя працэсы», — сказаў Лінкявічус журналістам у пятніцу.

Кіраўнік МЗС Літвы адзначыў, што мэта сустрэчаў — абмеркаваць магчымыя дзеяньні міжнароднай супольнасьці ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі.

«Мэта простая — што можа зрабіць міжнародная супольнасьць, што можа зрабіць Эўразьвяз, што мы можам зрабіць на нацыянальным узроўні», — сказаў ён. Ён дадаў, што мусіць прайсьці міжнароднае незалежнае расьсьледаваньне, і згадаў, што больш эфэктыўным было б увядзеньне міжнародных санкцыяў для прадстаўнікоў Беларусі за гвалт над мірнымі маніфэстантамі і фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«Лепш за ўсё быў бы эўрапейскі сьпіс, але, як і я прагназаваў, гэта прасоўваецца вельмі квола. Нам трэба ўводзіць нацыянальныя, а яшчэ лепш — рэгіянальныя санкцыі», — сказаў кіраўнік літоўскага замежнапалітычнага ведамства.

Ён таксама адзначыў, што сьпіс уведзеных Літвой санкцыяў будзе дапоўнены «ў самы бліжэйшы час».

«Мы абмяркоўваем (гэта) ня толькі з латышамі і эстонцамі, абмяркоўваем і з Польшчай. Гэтая работа будзе працягвацца», — сказаў Лінкявічус, дадаўшы, што ў ягонай краіне занепакоеныя сытуацыяй, якая складваецца зь сябрамі Каардынацыйнай рады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG