27 верасьня акцыі пратэсту прайшлі ў Менску і іншых гарадах Беларусі. Праваабаронцы ўжо налічылі больш за 250 затрыманых, сярод іх — журналісты.
У Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук у доме Віталя Кузьнечыка, які разам з сынам Уладзіславам папрасіў прытулку і цяпер знаходзіцца на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску.
На нядзельную акцыю пратэсту ў Магілёве сабралася некалькі дзясяткаў прыхільнікаў пераменаў, якія дзьвюма калёнамі спрабавалі прайсьці цэнтральнымі вуліцамі гораду. Каб іх разагнаць, міліцыя ўжыла сілу і спэцсродкі.
Зьмененая мера стрыманьня чатыром зь пяці фігурантаў справы «Белцяжмашу». Яны выйшлі на волю пад падпіскі аб нявыезьдзе. Пад вартай застаўся кіраўнік дэвэлапэрскай кампаніі Ігар Анішчанка.
Журы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода прызнала спэцыяльны праект «Мы — сьведкі» беларускай рэдакцыі найлепшым праектам Свабоды ў жніўні.
«Цэлы народ мацнейшы за аднаго чалавека, бо народ змагаецца за свае правы, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей».
Пасьля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасьня заклікалі сёньня правесьці народную інаўгурацыю Сьвятланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 году.
Іна Зайцава — прыгажуня, якая зьяўляецца на суботніх і нядзельных мірных акцыях пратэсту ў белай вясельнай сукенцы з намаляванай на ёй чырвонай паласой.
Адвакатка Людміла Казак працягне абараняць Марыю Калесьнікаву. Сваё затрыманьне і суд яна тлумачыць спробай аказаць на яе ціск.
Марш зь дзяржаўнымі сьцягамі прайшоў у цэнтры Горадні. Ён сабраў каля 200 чалавек.
Свой суботні марш жыхаркі Менска назвалі рэпэтыцыяй «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай.
Cьцяг будзе вісець да заўтрашняга вечаровага канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю», інфармуе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 77.289 (332 за апошнія содні), памерлі 813 чалавек (+ 6), паведаміла міністэрства здароўя.
Былы кіраўнік журналісцкага пулу Лукашэнкі на тэлеканале АНТ Дзьмітры Семчанка выйшаў на волю 25 верасьня пасьля 15 дзён арышту. Два дні журналіст правёў на Акрэсьціна, яшчэ 13 у жодзінскай турме.
Пасьля трох содняў арышту на волю выйшаў галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.
Увечары 25 верасьня праваабаронцы Марфе Рабковай выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
25 верасьня ў розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманьні актывістаў. Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае сьпісы затрыманых і факты перасьледу з палітычных прычын.
За сем дзён галадоўкі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі адвакат Максім Знак схуднеў на 6 кг, «у асобных аналізах ёсьць разыходжаньне з нормай».
У Магілёве супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю затрымалі мясцовага жыхара Аляксея Пахомава паводле абвінавачаньня ў арганізацыі ці ўдзеле ў масавых беспарадках 9 верасьня ў Менску.
Прэм’еру спэктакля вядомага беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)», пастаўленую ўкраінскім незалежным «Дзікім тэатрам», гледачы віталі воплескамі і выгукамі «Брава» і «Жыве Беларусь!».
Супрацоўнікі розных арганізацый і ўстановаў Беларусі працягваюць пісаць адкрытыя звароты з патрабаваньнямі да ўлады спыніць гвалт супраць мірных пратэстоўцаў і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары.
І чаму беларускія пратэстоўцы ня вераць у афіцыйныя вынікі выбараў? У статыстычных анамаліях разьбіралася Ганна Шаманская з «Настоящего времени» ў сваім аўтарскім праекце ШАМАНСКАЯ ОБЪЯСНЯЕТ.
Беларускі міліцыянт Сяргей Курачкін звольніўся з органаў унутраных спраў 20 жніўня 2020 году — у разгар пратэстаў. Ён згадзіўся расказаць «Настоящему времени», як прыняў рашэньне звольніцца, чым яму дапамаглі валянтэры і што ён робіць цяпер, пасьля падачы рапарту.
Спачатку ў Карэліцкі РАУС (Горадзенская вобласьць) на размову выклікалі 13-гадовага Аляксея Шыша. Цяпер асудзілі яго маці Алену Пякарскую.
Затрымалі жыхара райцэнтру Аляксандра Будая, у якога правялі вобшук па крымінальнай справе за паклёп на мясцовых міліцыянтаў.
Жыхара Горадні Аляксандра Вараб’ёва 25 верасьня пазбавілі правоў кіроўцы на два гады і далі 270 рублёў штрафу. Кіроўцу аўтазаку не пакаралі.
Берасьцейскі вулічны музыка Аляксандар Івачоў, які падчас акцый пратэсту граў у сваёй кватэры на Савецкай «Священную войну», зьехаў зь Беларусі. Пра гэта берасьцеец паведаміў Tut.by.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Уладзя Грыдзіна і Аляксандра Васюковіча разам зь іхным сябрам Ягорам затрымалі ўвечары 13 верасьня, пасьля чарговага нядзельнага маршу, на якім журналісты працавалі. Іх забралі з бара «1067» каля Раманаўскай Слабады.
Нядаўна ў Горадні на акцыі пратэсту затрымалі цяжарную, але намесьніка прэм’ера Ігара Петрышэнку хвалюе не беспадстаўная жорсткасьць сілавікоў, а тое, што жанчыны самі абіраюць, як распараджацца часам у дэкрэтным адпачынку.
Аляксандра Дзікан, жонка аднаго з затрыманых топ-мэнэджараў ІТ-кампаніі PandaDoс Віктара Куўшынава, разам з сынам паехала ва Ўкраіну, бо атрымала папярэджаньне аб магчымым перасьледзе.
Пакуль яна знаходзіцца на Акрэсьціна. Ці зможа вярнуцца хутка дадому, невядома
Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна. Яго падазраюць паводле артыкулу 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп).
Здымак затрыманьня Яны стаў славутым. Яе схапілі 20 верасьня 2020 году ў Менску пасьля Маршу справядлівасьці. Як і сотні тысяч беларусаў, Яна выступае супраць гвалту і несправядлівасьці ў сваёй краіне.
У судзе прысутнічаў толькі адзін адвакат Калесьнікавай — Аляксандар Пыльчанка. Другі яе адвакат, Людміла Казак, знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна.
Горадзенскі драматычны тэатар з 25 верасьня спыняе паказы спэктакляў і пераходзіць у рэжым рэпэтыцый, хоць на бліжэйшыя дні раскупілі амаль усе білеты.
Намесьнік кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Ялты ў анэксаваным Крыме Міхаіл Загорцаў пазбавіўся сваёй пасады за падтрымку антыўрадавых пратэстаў у Беларусі
На раптоўнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў першых шэрагах знаходзілася сям’я Лукашэнкі, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі: міністры і сілавікі, напрыклад дзяржсакратар Рады бясьпекі і генпракурор, некаторыя дэпутаты парлямэнту.
У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня — мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах.
Як паведаміла Адар’я Гуштын, жонка зьняволенага галоўнага рэдактара «Нашай нівы», яе мужу прыслалі позву ў суд.
Адвакат Максім Знак зьняволены, ён тыдзень трымае галадоўку. З гэтай нагоды абаронцы Максіма запісалі відэазварот.
Першы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заявіў расейскаму выданьню «Подъём», што ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі.
«Так, пляную займацца па прафсаюзнай лініі — дапамогай работнікам усіх сфэраў дзейнасьці ў працоўных пытаньнях».
З ізалятару Горак, што на Магілёўшчыне, выпусьцілі мясцовую прыхільніцу пераменаў Ларысу Самсонаву. 59-гадовая пэнсіянэрка 12 дзён галадавала супраць незаконнага зьняволеньня.
Беларус, які жыве за мяжой, прыдумаў мабільную аплікацыю «Крама»: яна дапамагае вызначыць, ці зьвязаная кампанія — вытворца таго ці іншага тавару з Аляксандрам Лукашэнкам.
24 верасьня пасьля 11 сутак зьняволеньня з ізалятару на вуліцы Акрэсьціна выйшлі журналісты Уладзь Грыдзін і Аляксандар Васюковіч, паведамляе карэспандэнт Свабоды.
Удзень 24 верасьня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калесьнікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч.
24 верасьня памерла маці 17-гадовага Цімура М. Тацяна. Падлетка Цімура 12 жніўня падчас пратэстаў зьбілі так, што спатрэбілася штучная кома. Пасьля Цімур М. стаў падазраваным у крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак; прадстаўніца фэм-групы Каардынацыйнай рады, гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч і журналістка Наста Захарэвіч – пра фэномэн беларускага жаночага супраціву, скрадзеныя ўладай фарматы «жаночых форумаў» і сілу крэатыву супраць дубінкі.
Загрузіць яшчэ