9 верасьня з пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 2 у Менску звольнілі Максіма Сташулёнка, які раней папярэдзіў жыхароў кварталу «Каскад», што МНС плянуе зьняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Пасьля затрыманьня іх пабілі, на твары намалявалі крыжы зялёнкай, зьдзекаваліся, праверылі ў тэлефонах, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя.
Каб падтрымаць беларусаў, Катажына прайшла па канаце, нацягнутым на вышыні 34 мэтры над паверхняй Ціхага акіяну. Гэта адбылося ў Аўстраліі.
Што стаіць за гэтай адстаўкай?
Пра гэта паведаміла Свабодзе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Францыя выступіла з заявай наконт неабгрунтаваных арыштаў у Беларусі і выгнаньня актывістаў з краіны.
Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў паведаміў, што сёньня затрымалі адваката Ільлю Салея.
Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з журналістамі пасьля таго, як у яе кватэру настойліва намагаліся трапіць невядомыя.
Пра статус Марыі Калесьнікавай, затрыманай на беларуска-украінскай мяжы, нічога не паведамляецца.
Марыя Калеснікава затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага, паведаміў Tut.by бацька Марыі Аляксандар Калесьнікаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 9 верасьня прызначыў Андрэя Шведа, які дагэтуль узначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз, Генэральным пракурорам Беларусі, паведамляе БелТА.
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі пакінуў пасаду. Пра гэта Ўладзімер Несьцяровіч напісаў у Facebook, паведамляе «Прессбол».
"Мне звоняць у дамафон, чуеце, поўны двор ціхароў. Два аўтобуса таксама стаяць. Дайце пайду зьбяруся"— сказала Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч па тэлефоне.
Выкладчыкі патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў і завесьці справы па фактах гвалту, спыніць рэпрэсіі.
Увечары 8 верасьня ў Менску каля Камароўскага рынку, а таксама на праспэкце Машэрава адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыі Калесьнікавай, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Юры Стрыжак тыдзень правёў у Жодзінскай турме ў адной камэры зь Сяргеем Дылеўскім — сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, рабочым МТЗ, які адным зь першых далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.
Студэнта БДУІР Мікалая Сасева ўжо больш як тры тыдні трымаюць у розных вязьніцах Менску: спачатку ў СІЗА КДБ, цяпер у менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Таварыствам уласьнікаў дамоў № 3 на Смаргоўскім тракце і № 62 на вуліцы Чарвякова (гэта суседнія будынкі) выпісалі штрафаў на 6750 рублёў — ад раённай санітарнай службы.
Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў, якіх прымусілі выехаць ва Ўкраіну, выйшлі на сувязь.
Сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова не затрымлівалі на тэрыторыі Ўкраіны, каб выдаць беларускім уладам.
Адным з практычных вынікаў беларускага рэвалюцыйнага працэсу многія называюць пачатак утварэньня гарадзкіх міні-супольнасьцяў. Двары, вуліцы, мікрараёны...
Старшыня незалежнага прафсаюзу Польшчы «Салідарнасьць» Пётар Дуда прыляцеў у Менск на запрашэньне кіраўніка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.
Аляксандар Лукашэнка ў час інтэрвію расейскім журналістам заявіў, што Марыя Калесьнікава «хацела ўцячы да сястры ва Ўкраіну». Аднак бацька Марыі гэта абвяргае.
Да таго, як прысуд набудзе моц, Яфрэмава возьмуць пад варту – раней ён быў пад хатнім арыштам.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў Свабодзе, што прэтэнзій да Марыі Калесьнікавай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова ў беларускіх памежнікаў на пропуску «Аляксандраўка» ў Нараўлянскім раёне не было.
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі палітвязьнямі шэраг прадстаўнікоў сфэры бізнэсу, затрыманых з палітычных прычынаў.
Дачку супрацоўніцы Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 7 верасьня.
Група літоўскіх дэпутатаў зьвярнулася ў амбасаду Беларусі ў Вільні з заклікам неадкладна вызваліць удзельнікаў пратэстаў і правесьці новыя выбары.
Мы пагутарылі з Максімам Сысоенкавым, і ён расказаў, што выклікала такія эмоцыі і якія словы ён хацеў бы сказаць Лукашэнку.
«Журналістыка — не злачынства. Журналісты — не злачынцы. Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі!».
У яго ўвайшлі 13 арганізацый. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьцілі прадстаўнікі некалькіх ужо дзеючых ініцыятываў.
Студэнты Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы пачалі падаваць заявы аб выхадзе з БРСМ і прафкаму.
«Удзел у антыўрадавых дэманстрацыях стаў звыклым для многіх беларускіх студэнтаў, у тым ліку і для мяне», — піша ў газэце Washington Post студэнтка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.
Апошнімі днямі масава пачалі стварацца тэлеграм-чаты па дварах, мікрараёнах — і ў Менску, і ў рэгіёнах. Зьявілася мапа, якую зрабілі валянтэры, дзе кожны можа лёгка знайсьці свой лякальны чат.
Менчука Юрыя Стрыжака затрымалі 20 жніўня як удзельніка несанкцыянаванай вулічнай дэманстрацыі, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Тацяна Матыль прысудзіла 15 дзён адміністрацыйнага арышту, але на волю ён так і ня выйшаў.
Яе затрымалі раніцай 7 верасьня, пазьней дома ў пацярпелай прайшоў ператрус.
Цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава знайшлі на ўскрайку мікрараёну Серабранка раніцай 5 верасьня. Абставіны яго сьмерці незразумелыя нават блізкім сваякам, піша «Наша Ніва».
Расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага вывелі з мэдычнай комы і адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ). Ягоны стан палепшыўся, паведамілі ў нямецкай клініцы Charité.
Марыя і яе хлопец атрымалі цяжкія траўмы ад выкарыстаньня спэцсродкаў. Раніцай іх абаіх забралі ў Сьледчы камітэт.
У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу Адзінства, разьбілі сілавікі.
Каардынацыйная рада пасьля захопу невядомымі Марыі Калесьнікавай выступіла з заявай.
У Менскай гарадзкой станцыі ратаваньня на водах не камэнтуюць зьвестак пра лёс 6 супрацоўнікаў станцыі, якіх затрымалі 6 жніўня.
Сям’я Шчарбаковых — маці Вікторыя і дзьве дачкі, Яна і Марта, — 8 гадзін правялі ў Заводзкім РУУС пасьля затрыманьня на вуліцы Чабатарова.
«Служыць бы рад, падслужвацца агідна» — словы, якія раптам сталі актуальнымі ў сёньняшняй Беларусі, і якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Сярод затрыманых пасьля ўчорашняга «Маршу адзінства» апынуўся распрацоўнік мабільных праграм Канстанцін Канопка.
Увечары сваякі Марыі Калесьнікавай падалі заяву ў міліцыю па факце зьнікненьня.
У Празе ва ўзросьце 82 гадоў памёр чэскі кінарэжысэр, актор і сцэнарыст Іржы Менцэль. Пра гэта паведаміла ягоная ўдава на сваёй старонцы ў Facebook. Прычына сьмерці не ўдакладняецца.
З бабруйскага ізалятара пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Віталь Красьніцкі, адзін з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне», звольнены 27 жніўня нібыта за прагул.
У Магілёве «Марш адзінства» ня стаў самай масавай акцыяй за час мясцовых пратэстаў супраць вынікаў выбараў, але яго ўдзельнікі гэтым разам былі «больш рашучымі» ў супрацьстаяньні зь міліцыянтамі.
Загрузіць яшчэ